Вы тут

Пасол Ірана ў Беларусі: Летась узаемны тавараабарот узрос утрая


Двухбаковыя беларуска-іранскія адносіны знаходзяцца на піку развіцця. Такім чынам ахарактарызаваў узровень супрацоўніцтва Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Саід Яры.


— Зроблены важныя крокі для ўмацавання і развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння, — адзначыў кіраўнік дыпламатычнай місіі. — У нашых краін шмат узаемавыгадных інтарэсаў у шэрагу галін. Беларусь і Іран і ў двухбаковых адносінах, і на міжнародных пляцоўках вельмі шчыльна супрацоўнічаюць.

Як заўважыў Саід Яры, летась узровень і інэнсіўнасць абмену дэлегацыямі былі проста беспрэцэндэнтнымі. Акрамя таго адбыліся паседжанні міжурадавай камісіі, рабочай групы па сельскай гаспадарцы, праведзены кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў. У бліжэйшай перспектыве —правядзенне ў Мінску паседжання камісіі па навуцы, тэхналогіях і адукацыі.

— У нашых узаемаадносін вялікая перспектыва, — перакананы Саід Яры. — Для гэтага створаны ўсе перадумовы — і ў гандлёва-эканамічным, і ў палітычным аспектах. 
Сімвалічным стане адкрыццё прамога авіярэйсу паміж Мінскам і Тэгеранам. Як паведаміў Саід Яры, іранская авіякампанія выказала адпаведную гатоўнасць. Яна ўжо атрымала ўсе необходныя дазволы. Так што ўжо ў найбліжэйшы час Іран у прамым сэнсе стане яшчэ бліжэй да Беларусі.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.