Вы тут

Чарговая партыя грузу гуманітарнай дапамогі адпраўлена з Беларусі ў Турцыю


У мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы МНС у аператыўным парадку прапрацавана пытанне сумесна з зацікаўленымі аб аказанні гуманітарнай дапамогі Турцыі ў сувязі з разбуральным землетрасеннем, якое адбылося ў ноч з 5 на 6 лютага на паўднёвым усходзе краіны. Сёння з Беларусі ў Турцыю адпраўлена чарговая партыя гуманітарнага грузу, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МНС Яўген Бараноўскі.


Фота: МНС.

Ён расказаў, што другая партыя неабходных матэрыяльных каштоўнасцей, запытаных і ўзгодненых турэцкім бокам, выдзелена Беларускім дзяржаўным канцэрнам па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (3 найменні дзіцячага ўцепленага адзення), Міністэрствам прамысловасці (396 раскладных ложкаў, 400 матрацаў), аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын» (сродкі асабістай гігіены, дзіцячае адзенне, спальныя мяшкі і іншае) і беларускім Чырвоным Крыжам (2016 коўдраў, 250 турыстычных дыванкоў, 340 спальных мяшкоў). Агульная маса грузу — 10 000 кг, аб’ём — арыенціровачна 170 куб. м. Па словах Бараноўскага, агульны кошт грузу больш за Br200 тыс.

Дастаўка гуманітарнай дапамогі ў Турэцкую Рэспубліку будзе рэалізавана авіяцыйным транспартам Узброеных Сіл Беларусі па маршруце аэрадром Мачулішчы-Газіянтэп.

Таксама Бараноўскі адзначыў, што сёння будзе вернутая другая частка выратавальнага атрада ў колькасці 32 работнікаў рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» і два аўтамабілі. Дастаўка работнікаў у Беларусь будзе ажыццёўлена паветраным суднам Узброеных Сіл Беларусі.

Як паведамлялася раней, 15 лютага паветраным суднам Узброеных Сіл Беларусі ў Газіянтэп дастаўленая першая партыя гуманітарнага грузу. У склад грузу ўвайшлі: 10 камплектаў каркасных намётаў, паўшарсцяныя коўдры ў колькасці 3900 штук, 7 найменняў медыцынскіх прэпаратаў, сродкі асабістай гігіены, дзіцячая вопратка, спальныя мяшкі і іншае агульнай масай каля 20 000 кг, аб’ёмам — 180 куб. м.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.