Вы тут

У правінцыі Цзілінь развіваецца «эканоміка снегу і лёду»


У правінцыі Цзілінь (Паўночна-Усходні Кітай) упэўнена аднаўляецца сектар турызму, асабліва хуткімі тэмпамі развіваецца «эканоміка снегу і лёду», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Падчас канікулаў з нагоды Свята Вясны колькасць браніравання гасцявых дамоў паблізу аднаго з лыжных курортаў Цзіліня павялічылася больш чым у 16 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года. Колькасць турыстаў, якія наведалі гару Чанбайшань і возера Цаган-Нур у Цзіліне ўзрасла на 294,3% і 419,8% адпаведна.

У Дэпартаменце культуры і турызму правінцыі Цзілінь паведамілі, што за час канікулаў унутраны турпаток у правінцыі Цзілінь склаў 11,5 мільёна чалавек, павялічыўшыся на 23,6% у гадавым выражэнні, даходы ад унутранага турызму дасягнулі 11,18 мільярда юаняў (1,65 млрд. долараў), што на 33,3% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У апошнія гады, абапіраючыся на рэсурсныя перавагі, Цзілінь рэалізуе праект «лёд і снег +», актыўна прасоўвае развіццё лядова-снежнага турызму, зімовых відаў спорту, лядовай і снежнай культуры і вытворчасці інвентара для зімовага адпачынку, і тым самым садзейнічае росту «эканомікі снегу і лёду».

Згодна са статыстычнымі данымі, у правінцыі Цзілінь пабудавана 75 гарналыжных курортаў розных памераў, на тэрыторыі якіх размешчаны 319 лыжных трас і 94 паркі зімовых забаў. Акрамя таго, у правінцыі інтэнсіўна праводзіцца работа па развіцці 4 буйнамаштабных гарналыжных курортаў і пашырэнні асартыменту прадукцыі для зімовага адпачынку.

Цзілінь арганізуе маляўнічыя фестывалі для садзейнічання хуткаму развіццю «эканомікі снегу і лёду» і ператварэнню «халодных» рэсурсаў у «гарачую» галіну. Варта адзначыць, што турыстычны фестываль, прысвечаны зімовай рыбалцы на возеры Цаган-Нур, лыжны фестываль «Вааса» ў нацыянальным лесапарку Цзін’юетань горада Чанчунь і Міжнародны фестываль інею, лёду і снегу Цзіліня набылі вядомасць не толькі ў Кітаі, але і за мяжой.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?