Вы тут

Прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — найлепшым самбістам


У Палацы спорту сталіцы Беларусі завяршыўся XXVII Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


У спаборніцтвах, якія праходзілі ў Мінску 10-11 лютага, прынялі ўдзел больш за сто спартсменаў з пяці краін: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана.

Паядынкі былі напружанымі. Неаднаразова судзейскай калегіі даводзілася дадаткова праглядаць эпізоды схватак на маніторы. 

Беларускія барцы заваявалі дванаццаць залатых медалёў: Анфіса Капаева (вагавая катэгорыя да 50 кг), Алена Купава (да 54 кг); Уладзіслаў Бурдзь (да 58 кг), Яна Бяганская (да 59 кг), Павел Гладкіх (да 64 кг), Даніэла Ждан (да 65 кг), Уладзіслаў Саяпін (да 71 кг), Анжэла Жылінская (да 72 кг), Аляксандр Кокша (да 79 кг), Карына Шут (да 80 кг), Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг), Аляксандр Круглік (да 88 кг).

У баявым самба чэмпіёнамі сталі яшчэ чацвёра беларусаў: Алег Нагорны (да 71 кг), Мікалай Разувакін (да 79 кг), Валянцін Наталевіч (да 98 кг), Мікалай Угляніца (звыш 98 кг). У скарбонцы беларускай зборнай таксама чатырнаццаць сярэбраных і сямнаццаць бронзавых медалёў.

У заключэнні цырымоніі ўзнагароджання прадстаўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ўручыў двум удзельнікам спаборніцтваў спецыяльныя прызы (швейцарскі гадзіннік) у намінацыях: «За лепшую тэхніку», «За волю да перамогі».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.