Вы тут

На Гомельшчыне ДАІ вядзе штодзённы маніторынг бяспечнага стану дарог


Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці штодзень ажыццяўляецца маніторынг стану вулічна-дарожнай сеткі з мэтай выяўлення недахопаў і парушэнняў правіл утрымання. На асаблівым кантролі — вызначэнне крытычных дэфектаў дарожнага пакрыцця, недапушчальных для гарантавання бяспекі дарожнага руху.


Як адзначылі ва ўпраўленні ДАІ Гомельскага аблвыканкама, падчас маніторынгу толькі за перыяд з 24 студзеня па 1 лютага на тэрыторыі Гомельскай вобласці было выяўлена больш за 250 участкаў з дэфектамі дарожнага пакрыцця, якія недапушчальны па патрабаваннях тэхнічных нарматыўных прававых актаў. У мэтах ухілення выяўленых недахопаў на адрас балансатрымальнікаў вулічна-дарожнай сеткі Гомельскай вобласці выдадзена 91 прадпісанне. За наяўнасць крытычных дэфектаў у дарожным пакрыцці ў выглядзе выбоін, недапушчальных па ўмовах гарантавання бяспекі дарожнага руху, у адносінах да службовых асоб дарожных і камунальных арганізацый складзена 25 адміністрацыйных матэрыялаў па артыкуле 18.32 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

У сэрцы рэгіёна — Гомелі — дарожнае пытанне на асаблівым кантролі кіраўніцтва гарвыканкама. Інфармацыю, у тым ліку, аб неабходнасці ямачнага рамонту на розных участках вуліц абласнога цэнтра цяпер гамяльчане могуць дасылаць у чат-бот. Гэта новы фармат зваротнай сувязі з жыхарамі горада старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава. Праз месенджар гамяльчане могуць атрымаць і дакладную інфармацыю аб стане дарожнай гаспадаркі горада і бягучых рамонтах дарожнай сеткі.

Так, з пачатку зімовага перыяду дарожнымі службамі Гомеля выканана звыш 630 метраў квадратных ямачнага рамонту асфальтабетоннага пакрыцця гарадскіх вуліц. Каля 380 метраў квадратных дарожнага палатна былі адрамантаваны ўжо у бягучым годзе. Праводзіць работы Гомельскі гарадскі дарожны будаўніча-рамонтны трэст. У абнаўленні дарожнай гаспадаркі горада задзейнічаны пяць мабільных рамонтных брыгад. Асаблівая ўвага вуліцам з рухам грамадскага транспарту. Тым не менш, неабходную ўвагу дарожнікі надаюць другарадным вуліцам і ўездам на дваровыя тэрыторыі.

Між тым на мінулым тыдні праблемам добраўпарадкавання тэрыторыі абласнога цэнтра, аператыўнага абслугоўвання і ўтрымання дарог была прысвечана сустрэча памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Гомельскай вобласці Сяргея Барташа з калектывам гомельскага прадпрыемства «ГарСАП», якое спецыялізуецца на добраўпарадкаванні гарадскіх вуліц.

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці паставіў задачу перад дарожнымі службамі Гомеля павысіць аператыўнасць і якасць утрымання праезнай часткі і тратуараў як найбольш складаных у тэхнічным плане ўчасткаў. На гэты год узгоднена праграма па абнаўленні парка тэхнікі. Плануецца набыць 15 высокапрадукцыйных машын для абслугоўвання дарожнай сеткі горада.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».