Вёска Туньтоў, што ў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай), славіцца вытворчасцю ліхтароў, якія з’яўляюцца важнымі ўпрыгожваннямі падчас свята Вясны і фестываля ліхтароў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Штогод ад кастрычніка месцічы пачынаюць атрымліваць замовы з розных куткоў Кітая на чырвоныя ліхтары, а на ўездзе ў вёску часта ўтвараюцца доўгія чэргі з грузавікоў для перавозкі ліхтароў. Тут робяць палацавыя ліхтары «гаачэн», традыцыйная тэхніка вытворчасці якіх была ўключана ў спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыі Хэбэй.
Зараз выраб маленькіх ліхтарыкаў стаў апорнай галіной Туньтоў, якая дапамагае мясцовым жыхарам павялічыць свае даходы. Як паведаміў сакратар партыйнага аддзялення вёскі, у апошнія гады бесперапынна развіваецца вытворчасць палацавых ліхтароў. У вёсцы налічваецца звыш 1100 ліхтарных фабрык, якія штогод выпускаюць больш чым 100 мільёнаў пар ліхтароў. Сфарміравана база вытворчасці палацавых ліхтароў з цэнтрам у Туньтоў, якая ахоплівае дзясяткі бліжэйшых населеных пунктаў. Вырабам і продажам ліхтароў займаюцца звыш 70 тысяч мясцовых жыхароў.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэтае пытанне яшчэ ніколі не стаяла так востра.
Век жыві — век вучыся.
На што здольная абноўленая версія кабінета?
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.