Вы тут

Гісторыка-паэтычны вечар прайшоў у Доме Масквы


2 лютага, у дзень 80-годдзя разгрому фашысцкіх войскаў у Сталінградскай бітве, у дзяржаўным унітарным прадпрыемстве «Маскоўскі цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва» у Рэспубліцы Беларусь (Дом Масквы ў Мінску) адбылося мерапрыемства ў рамках праекта «Вехі Вялікай Айчыннай вайны. Памятаем і ганарымся!».


У выставачнай зале ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства прыцягнулі выстава «Артылерыя — бог вайны», прадстаўленая Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, і калекцыя ўзнагарод, знакаў адрознення перыяду Вялікай Айчыннай вайны, сабраная старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» воінам-інтэрнацыяналістам палкоўнікам Уладзімірам Шокавым.

Курсанты Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, навучэнцы ўстаноў адукацыі Мінска даведаліся шмат новага з аповеду Уладзіміра Шокава.

— «Сталінград» для мяне не проста слова. Сталінград — частка жыцця не аднаго пакалення маёй сям’і. Мой дзед ад Сталінграда салдатам дайшоў да Берліна. Старэйшы брат майго бацькі, будучы сяржантам у пагранічных войсках, напісаў рапарт аб адпраўцы ў дзеючую армію, — падзяліўся сваім патаемным Уладзімір Шокаў. — Яго просьба была задаволена. А праз тры месяцы, 9 снежня 1942 года, Шокаў Мікалай Афанасьевіч загінуў пад Сталінградам. 

У кінаканцэртнай зале адбыўся гісторыка-паэтычны вечар, які адкрыў кіраўнік Дома Масквы ў Мінску Алег Чарнавус.

Прысутныя з цікавасцю паслухалі вершы пра вайну ў выкананні Ларысы Булынёнак і Ігара Пятрова, паглядзелі ўрыўкі з франтавой кінахронікі, мастацкіх фільмаў «Яны змагаліся за Радзіму» і «Гарачы снег».

Арганізатарам сумеснага праекта Дома Масквы ў Мінску і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны выступіў Дэпартамент знешнеэканамічных і міжнародных сувязяў Масквы. 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».