Вы тут

Павышэнне БПМ, а з ім дапамог на дзіця і некаторых пенсій. Што змяняецца з лютага


Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2023 г. № 1 на перыяд з 1 лютага да 30 красавіка 2023 г. зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах. Такім чынам, у сярэднім на душу насельніцтва ён ўстаноўлены ў памеры 341 рубель 48 капеек, што на 0,5 % вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2022 года да 31 студзеня 2023 года.


Фота: pixabay.com.

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах БПМ у цэнах снежня 2022 года ўстаноўлены наступным чынам. Для працаздольнага насельніцтва — 377 рублёў 14 капеек, пенсіянераў — 256 рублёў 70 капеек, дзяцей да трох гадоў — 217 рублёў 39 капеек, ад трох да шасці гадоў — 300 рублёў 03 капейкі, ад шасці да 18 — 365 рублёў 76 капеек.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага 2023 года аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Гэта памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей; павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў; даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; сацыяльныя пенсіі.

Усяго пераразлікам будуць ахоплены больш за 700 тысяч атрымальнікаў сацыяльных выплат (дзеці, пажылыя грамадзяне, інваліды).

Такім чынам, з 1 лютага 2023 года да 31 ліпеня 2023 года памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складуць на першае дзіця — 605,99 рубля, на другога і наступных дзяцей — 692,56 рубля, на дзіця-інваліда — 779,13 рубля. Памеры дапамогі выраслі на 9 працэнтаў.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з Законам «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца два разы на год: з 1 лютага і 1 жніўня.

Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця — 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у краіне за квартал, на другога і наступных дзяцей — 40 працэнтаў, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння — 45 працэнтаў.

У сувязі з павышэннем БПМ аднаразовыя дапамогі пры нараджэнні дзіця складуць 3 414,80 (на першае дзіця), на другога і наступных дзяцей — 4 780, 72. У цэлым расходы на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у 2023 годзе складуць 2 мільярды рублёў.

Вырастуць і мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, іх новыя памеры будуць дзейнічаць да канца красавіка. У прыватнасці, сацыяльныя пенсіі паднялі з 169,92 да 170,74 рубля. Іх атрымліваюць грамадзяне, якія не выпрацавалі належны страхавы стаж і не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію. Пры гэтым з 1 лютага не павышаюць працоўныя пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па страце кармільца. Апошні раз іх падымалі з 1 снежня 2022 года.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.