Вы тут

Надвор'е: Снег і мяцеліца, але… на гэтым тыдні ўдзень з плюсам


Вось скора і наступіць апошні месяц зімы, час суровых маразоў і завей. На гэтым тыдні нас чакаюць снег, галалёдзіца і начныя маразы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у сераду і чацвер кіраваць надвор'ем у нашай краіне будуць франтальныя раздзелы, якія працягнуць прыносіць усё новыя порцыі ападкаў у выглядзе снегу і мокрага снегу.

У першы дзень лютага на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, днём — снегу з дажджом. У асобных раёнах слабая мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Удзень месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 0 — мінус 6 градусаў. Днём будзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла.

У чацвер часам прагназуецца снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ў межах ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У ноч на пятніцу ў Беларусі яшчэ захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, і ападкі ў выглядзе снегу будуць адзначацца ў большасці раёнаў краіны. У светлы час сутак стыхія супакоіцца, але стане халадней. Днём фон атмасфернага ціску пачне расці і снег пройдзе толькі месцамі па краіне. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. З паўночна-Заходнімі патокамі на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць больш халодная паветраная маса. Тэмпературны фон панізіцца, і ў начныя гадзіны падмарозіць да мінус 1—8 градусаў, а ўдзень слупкі тэрмометраў пакажуць 0—5 марозу.

І ў суботу месцамі па краіне чакаецца снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы тэмпература будзе 3—10 марозу, пры ўмове працяглых праясненняў месцамі паветра астудзіцца да мінус 11—13 градусаў. Днём прагназуецца ад мінус 6 градусаў да аднаго цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, уначы да заходніх межаў нашай краіны наблізіцца чарговая сістэма атмасферных франтоў. Раніцай і днём іх уплыў распаўсюдзіцца на большасць раёнаў Беларусі. Таму ноччу месцамі па захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—11 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях да 14 марозу. Днём тэмпература будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.