Кінатэатры Кітая сустрэлі натоўпы гледачоў падчас тыднёвых канікулаў з нагоды свята Вясны (Чуньцзэ, кітайскі Новы год па месяцовым календары), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэта першае свята Вясны пасля карэкціроўкі мер па рэагаванні на COVID-19 у Паднябеснай. Па ўсёй краіне было прададзена 117 мільёнаў квіткоў, агульны аб’ём даходаў ад якіх дасягнуў 6,16 мільярда юаняў (каля 909 млн. долараў). Аб гэтым сведчаць дадзеныя папулярнай кітайскай платформы па продажы квіткоў і агляду кінафільмаў Maoyan.
Даход перавысіў паказчык за аналагічны перыяд падчас свята Вясны ў мінулым годзе, заняўшы другое месца па касавых зборах за аналагічны перыяд у краіне.
Сёлета на Новы год па месяцовым каляндары ў Кітаі адначасова было выпушчана ў пракат шэсць айчынных фільмаў. Першае месца ў святочных касавых зборах заняў фільм «Паўнаводная чырвоная рэчка», які зняў вядомы кітайскі рэжысёр Чжан Імоў. Другое месца заняў навукова-фантастычны блокбастар «Блукаючая Зямля-2». Аб’ёмы касавых збораў гэтых двух фільмаў склалі больш чым 2,3 млрд. і каля 2 млрд. юаняў адпаведна.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэтае пытанне яшчэ ніколі не стаяла так востра.
Век жыві — век вучыся.
На што здольная абноўленая версія кабінета?
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.