Вы тут

Галоўчанка: Падатковая палітыка павінна стымуляваць эканамічны рост


Падатковая палітыка павінна стымуляваць эканамічны рост. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства па падатках і зборах, перадае БелТА.


«У ацэнцы работы падатковай сістэмы трэба зыходзіць з асноўных мэт, якія вызначаны праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы на бягучую пяцігодку. Перш за ўсё падатковая палітыка павінна стымуляваць эканамічны рост. Гэта галоўны пастулат. Яна павінна, вядома ж, удасканальвацца, станавіцца больш простай, зручнай. Кансалідацыя бюджэтных даходаў павінна ажыццяўляцца пераважна без увядзення новых падаткаў», — сказаў Раман Галоўчанка.

Асноўныя задачы, якія вызначаны праграмай падатковым органам, — мадэрнізацыя сістэмы льгот і прэферэнцый, іх аптымізацыя, зніжэнне ўзроўню сукупнай падатковай нагрузкі, стварэнне сістэмы інтэлектуальнай апрацоўкі дадзеных, аўтаматызацыя падатковага адміністравання. «Практычна па ўсіх гэтых напрамках міністэрствам арганізавана адпаведная работа. З асноўнымі задачамі на 2022 год ведамства справілася. У выніку план падатковых паступленняў выкананы. Доля падатковых паступленняў у бюджэт краіны захоўваецца высокай і складае тры чвэрці», — паведаміў прэм’ер-міністр.

Ключавая задача падатковых органаў — забяспечыць збіральнасць даходаў бюджэту. «Гэта функцыянаванне дзяржавы, забеспячэнне сацыяльных гарантый і неабходнай інфраструктуры для павышэння якасці жыцця нашых грамадзян. Каб падатковыя органы маглі выконваць сваю функцыю і збіраць падаткі, павінна працаваць эканоміка. І роля падатковых органаў у фарміраванні камфортнага бізнес-асяроддзя досыць вялікая, асабліва ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».