Вы тут

«Мастацтва разважаць» — новы літаратурны конкурс на найлепшую рэцэнзію


Саюз пісьменнікаў Беларусі, філалагічны факультэт  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і рэдакцыя газеты «Літаратура і мастацтва» аб’яўляюць конкурс на найлепшую рэцэнзію «Мастацтва разважаць».


Фота: pixabay.com

Мэты конкурсу — выяўленне таленавітых маладых крытыкаў, папулярызацыя творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў, развіццё традыцый айчыннай школы літаратурнай крытыкі, павышэнне прэстыжу беларускай літаратуры, яе сацыяльнай значнасці і ролі ў развіцці грамадства і асобы.

Творчае спаборніцтва праводзіцца з 1 лютага да 1 чэрвеня 2023 года. Да разгляду прымаюцца рэцэнзіі на кнігі ці асобныя мастацкія творы, якія пабачылі свет у 2022—2023 гг. у выдавецтвах або перыядычных літаратурна-мастацкіх выданнях Рэспублікі Беларусь. 

У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Кожны ўдзельнік мае права накіраваць толькі адну рэцэнзію на беларускай мове.

Аб’ём не павінен перавышаць 12000 знакаў. Матэрыялы афармляюцца ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, шрыфт Times New Roman, памер шрыфта 14, міжрадковы інтэрвал 1,5, усе палі 2,5 см. Дасылаючы твор на конкурс, удзельнік дае згоду на аднаразовае бязвыплатнае выкарыстанне твора ў друкаваных сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі (спецыялізацыі). Работы дасылаюцца па электроннай пошце на адрас: lim_new@mail.ru з абавязковай пазнакай «На конкурс рэцэнзій» да 1 чэрвеня 2023 года. Асобным файлам таксама трэба даслаць кароткую біяграфію, кантактны тэлефон і e-mail канкурсанта.

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 20 ліпеня 2023 года. Журы, у склад якога ўваходзяць пісьменнікі, літаратуразнаўцы, журналісты, вызначыць  трох пераможцаў.

Пераможцам конкурсу ўручаюцца:

  • Першая прэмія — 500 руб.
  • Другая прэмія — 300 руб.
  • Трэцяя прэмія — 200 руб.

Найлепшыя дзесяць работ будуць надрукаваны на старонках газеты «Літаратура і мастацтва».

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 17 325-85-25.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.