Вы тут

«Фактар.by»: Заўтра на «Беларусь 1» назавуць імя пераможцы


Ужо заўтра, 27 студзеня, вечарам на «Беларусь 1» назавуць імя пераможцы самага папулярнага і непрадказальнага вакал-шоу краіны «Фактар.by».


У мінулую пятніцу па выніках галасавання гледачоў за крок да суперфіналу праект пакінуў адзін з самых экстравагантных удзельнікаў, падапечны Сяргея Саседава — Арцём Белы, які на працягу ўсяго шоу дарыў тэлегледачам яркія вобразы і нумары. І цяпер тройка галоўных прэтэндэнтаў рыхтуецца да вырашальнага канцэрта. За перамогу будуць змагацца Марго Новік (нумар 01, каманда Вольгі Бузавай), Уладзімір Аруцюнян (нумар 09, каманда Сярогі) і Іван Дзятлаў (нумар 11, каманда Сяргея Саседава).

Кожны з іх у прамым эфіры выканае па дзве кампазіцыі, а найлепшага па-ранейшаму вызначыць тэлеаўдыторыя. Падтрымаць любімага выканаўца пасля выступленняў усіх суперфіналістаў мы зможам па тэлефоне 8 810 10 10 6 XX, у якім апошнія дзве лічбы — нумар любімага канкурсанта, альбо адправіўшы смс-паведамленне на нумар 2885.

Пазнаёміцца з падрабязнасцямі шоу «Фактор.by» можна на інстаграм-старонцы @factor.by і ў дзённіках праекта, а таксама ў сюжэтах агенцтва тэленавін і ў праграме «Добрай раніцы, Беларусь!». У радыёэфіры адсочвайце навіны ў выпусках Першага нацыянальнага канала, міжнароднага радыё «Беларусь», радыёстанцый «Сталіца» і «Радиус-FM», на канале «Культура». А вось перагледзець мінулыя выпускі ці паглядзець суперфінал у прамым эфіры можна і на YouTube-канале праекта @factorby. Падтрымайце свайго артыста!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.