Першая ў свеце інтэлектуальная беспілотная навукова-даследчая плывучая база «Чжухай Юнь» («Воблака Чжухай»), якая паспяхова выканала розныя тэставыя мэты і задачы, увайшла ў порт прыпіскі — тэрмінал Сан’і порта Гаалань горада Чжухай. Такім чынам, яна была афіцыйна здадзена ў эксплуатацыю, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Даўжыня плаўбазы складае 88,5 метра, шырыня — 14 метраў, глыбіня — 6,1 метра, праектнае водазмяшчэнне — 2100 тон, максімальная хуткасць — 18 вузлоў, эканамічная хуткасць — 13 вузлоў. Плывучая база мае прасторную заднюю палубу, дзе можа размясціць рознае паветранае, марское і падводнае беспілотнае абсталяванне для выканання комплексных задач, такіх як картаграфаванне, марское назіранне і інспекцыя, а таксама даследаванне і адбор спроб.
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.