Вы тут

За мінулы год у Беларусі пабудавалі 114 кіламетраў лесагаспадарчых дарог


Будаўніцтва лесагаспадарчых дарог застаецца адной з найважнейшых задач у Мінлясгасе. Толькі летась у лясным фондзе ведамства пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю 19 новых аб'ектаў працягласцю больш за 114 кіламетраў, паведамляе прэс-служба міністэрства.


Фота: pixabay.com

Найбольшая колькасць лясных артэрый традыцыйна будуецца ў Віцебскай вобласці. У 2022 годзе тут уведзена сем аб'ектаў агульнай працягласцю 44 кіламетры. У Багушэўскім лясгасе пабудавана і ўведзена ў строй адна лесагаспадарчая дарога, у Лепельскім — тры (дзве ў Стайскім лясніцтве, адна ў Красналуцкім лясніцтве), ва Ушацкім лясгасе — дзве (у Кубліцкім і Плінскім лясніцтве) і ў Шумілінскім — адна лесагаспадарчая дарога ў Другім Дрэтунскім лясніцтве.

У Гомельскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні (ДВЛГА) за мінулы год уведзена ў эксплуатацыю пяць лесагаспадарчых дарог агульнай працягласцю 35 кіламетраў па адной на кожны лясгас: у Навінкаўскім лясніцтве Васілевіцкага лясгаса, у Добрушскім лясніцтве Гомельскага лясгаса, у Засінцаўскім лясніцтве Ельскага лясгаса, у Беразнянскім лясніцтве Жыткавіцкага лясгаса, у Бароўскім і Прыбалавіцкім лясніцтвах Мілашавіцкага лясгаса.

У Магілёўскім ДВЛГА пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю чатыры дарогі, з іх па адной у Горацкім і Клічаўскім лясгасах і дзве ў Краснапольскім лясгасе; у Брэсцкім ДВЛГА — дзве лесагаспадарчыя дарогі ў Кобрынскім лясгасе; у Мінскім ДВЛГА — адна ў Барысаўскім лясгасе.

Самая працяглая новая лесагаспадарчая дарога з'явілася ў 2022 годзе ў Бароўскім і Прыбалавіцкім лясніцтвах Мілашавіцкага лясгаса працягласцю крыху больш за 12 кіламетраў, а самая кароткая — у Наваельнянскім лясніцтве Краснапольскага лясгаса даўжынёй крыху больш за 700 метраў.

Будаўніцтва лесагаспадарчых дарог у краіне рэалізуецца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Беларускі лес». Наяўнасць такіх аб'ектаў дае магчымасць не толькі асвойваць новыя рэсурсы, але і своечасова праводзіць лесааднаўленчыя работы і мерапрыемствы па барацьбе з хваробамі і шкоднікамі лесу, у больш сціслыя тэрміны ліквідаваць лясныя пажары. Лесагаспадарчыя дарогі выконваюць таксама важную сацыяльную нагрузку, звязваючы ў асобных выпадках населеныя пункты.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».