Вы тут

Мінпрацы прагназуе павелічэнне зарплат бюджэтнікаў на 16 працэнтаў


Паводле прагнозаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, заработныя платы работнікаў бюджэтных сфер павялічацца ў гэтым годзе на 16 працэнтаў. Аб гэтым у эфіры «Беларусь 1» заявіла міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч, паведамляе БелТА.


Катэгорыі грамадзян з невысокай заработнай платай заўсёды ўдзялялася асаблівая ўвага, адзначыла Ірына Касцевіч. «У гэтым годзе яны могуць разлічваць, што даходы вырастуць. На выплату зарплат у бюджэтных галінах (ахова здароўя, адукацыя, культура, спорт і сацыяльнае абслугоўванне) прадугледжана Br15,6 млрд. З 1 студзеня 2023 года павялічылася базавая стаўка да Br228, што на 10 працэнтаў больш адносна 1 студзеня мінулага года. Следам за базавай стаўкай пачалі расці стымулюючыя, кампенсуючыя выплаты, таму што яны прывязаны да яе», — расказала яна.

Міністр дадала, што ў гэтым годзе памер стымулюючых выплат павялічыўся не толькі за кошт базавай стаўкі, але і дзякуючы таму, што на іх будзе выдзелена больш фінансаў. З бюджэту на гэтыя выплаты будзе накіравана больш як Br900 млн, з іх Br350 млн — гэта дадатковыя расходы адносна 2022 года. «Зарплата ў бюджэтнай галіне будзе расці. Мы прагназуем, што яе рост складзе дзесьці 16 працэнтаў — у сярэднім на Br200», — заявіла Ірына Касцевіч.

У мінулым годзе тройчы пераглядаўся памер пенсій. У гэтым годзе кіраўнік дзяржавы паставіў задачу таксама зрабіць тры індэксацыі, падкрэсліла кіраўнік Мінпрацы. «Мы ўжо думаем, як выканаць гэта даручэнне. Вядома, усё залежыць ад таго, як будзе працаваць эканоміка і як будуць фарміравацца даходы Фонду сацыяльнай абароны. Пры гэтым з бюджэту фонду запланавана накіраваць Br18,8 млрд толькі на выплату пенсій, а ў гэтай суме толькі на павышэнне пенсій прадугледжана Br2,5 млрд», — рэзюмавала яна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.