Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні адчуеце ўсю ўладу сваёй абаяльнасці, а ўвага навакольных толькі ўмацуе ваша становішча. Ваша арыгінальная прапанова ў аўторак можа падацца калегам па працы рызыкоўнай, але толькі яна дапаможа зладзіцца з сітуацыяй. У чацвер і пятніцу непажадана браць на сябе лішнія прафесійныя абавязкі, інакш яны могуць стаць для вас непасільным цяжарам. У нядзелю запланаваны адпачынак пагражае сарвацца з-за важных спраў.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. Вас чакае поспех на рабоце. Мабілізуйце сілы ў калектыўнай дзейнасці і цікавых праектах. Менавіта зараз вы зможаце стаць лідарам і арганізатарам. Старайцеся не раздражняцца па дробязях і не злавацца на калег за залішнюю стараннасць і дробныя памылкі. Затрымкі і правалокі могуць злёгку расчараваць, пастаўцеся да гэтага па-філасофску. Чым больш стрыманымі будзеце, тым лягчэй, больш канструктыўна будзеце падыходзіць да вырашэння праблем. У нядзелю — пасіўны адпачынак.


БЛІЗНЯТЫ. Будзеце вельмі прывабныя. Багацце кампліментаў можа закружыць галаву, але самае цікавае, што ўсе гэтыя прыемныя словы — праўда. Жаданні пачнуць здзяйсняцца, так што, загадваючы іх, будзьце асцярожныя. І не саромейцеся выкарыстоўваць сваё абаянне не толькі ў асабістых, але і ў дзелавых мэтах. У выхадныя будзьце гатовыя весяліцца так, быццам вам зусім усё роўна, што будзе пасля.


РАК. На гэтым тыдні важныя такія якасці, як цярплівасць і сіла волі. У панядзелак з'явіцца шанц прасунуцца па кар'ернай лесвіцы. Але не думайце, што ўзятая вышыня — нагода расслабіцца. Канкурэнты не дрэмлюць, адзін неасцярожны рух — і карона ўжо не ваша. Адмысловую каштоўнасць будзе мець пачуццё гумару — паспрабуйце не губляцца, а адказваць прыстойна.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні магчыма далёкая камандзіроўка. Пастаўцеся з увагай да новых знаёмых і да іх прапаноў. Серада — добры дзень для таго, каб даведацца штосьці новае ці пачаць вучыцца. У чацвер пастарайцеся стрымліваць эмоцыі, уважліва сачыце за сваімі словамі і паводзінамі суразмоўцаў. Магчыма, такім чынам вы пазбегнеце буйных непрыемнасцяў. У пятніцу варта схадзіць да псіхолага ці хаця б пагаварыць па душах з сябрамі.


ДЗЕВА. Ваша энергія практычна ніколі не заціхае, толькі не наламайце дроў. У сераду планы могуць змяніцца. Для новага вітка духоўнага росту і развіцця вам неабходна бязлітасна пазбаўляцца ад усяго непатрэбнага, што стварае ў вашым жыцці блытаніну. У чацвер не дазваляйце калегам уцягнуць сябе ў канфліктную сітуацыю. У суботу візіт да сваякоў акажа на вас дабратворны ўплыў.


ШАЛІ. На гэтым тыдні будзьце вельмі ўважлівыя нават да самых нязначных змен на працы, бо разумная пільнасць яшчэ нікому не шкодзіла. У аўторак лёгка знойдзеце агульную мову з начальствам і падначаленымі. Усе важныя службовыя пытанні добра было б вырашыць да пятніцы. У выхадныя дні нікога не слухайце і паспрабуйце адпачыць так, як вам гэтага хацелася.


СКАРПІЁН. Вас чакаюць спрыяльныя змены ў асабістым жыцці. Кантакты і сустрэчы адбяруць шмат часу, затое прынясуць даход у будучыні. У сярэдзіне тыдня асаблівую важнасць набудзе духоўна-маральны аспект. У выхадныя зможаце вырашыць даўнія супярэчнасці ў сям'і і здабыць гармонію.


СТРАЛЕЦ. Цвёрдасць і рашучасць дапамогуць у ажыццяўленні планаў. Але разлічваць давядзецца толькі на ўласныя сілы. Паспрабуйце пазбягаць усяго таемнага і закуліснага, не дазваляйце ўцягваць вас у якія-небудзь інтрыгі і змовы. Уласнымі перажываннямі лепш дзяліцца толькі з найбліжэйшымі і праверанымі сябрамі. У суботу давядзецца выдаткаваць нямала сіл, каб прымусіць навакольных прыслухацца да вашых парад.


КАЗЯРОГ. Удалы тыдзень для тых, хто робіць кар'еру. Трэба знайсці час для пашырэння прафесійных ведаў. Кожны новы навык, набыты зараз, можа аказацца запатрабаваным літаральна з хвіліны на хвіліну. Добра пройдуць паездкі і камандзіроўкі. Галоўнае — пазбягайце канфліктаў з начальствам. У канцы тыдня вас чакае бурнае асабістае жыццё.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні будзеце шмат размаўляць і атрымаеце вельмі карысную інфармацыю. Можаце ўбачыць свет па-новаму і адрадзіць некаторыя старыя ідэі, злёгку падкарэкціраваўшы іх. Сям'я і сябры, па ўсёй верагоднасці, наўрад ацэняць па вартасці вашы дасягненні, і не чакайце пахвалы. Вы самі ведаеце пра сябе ўсё. У нядзелю варта быць больш уважлівымі.


РЫБЫ. На гэтым тыдні магчыма павышэнне па службе, якога вы так доўга чакалі. Пажадана не выяўляць пачуцці, якія перапаўняюць вас, занадта бурна, трымайце дыстанцыю з калегамі і начальствам. Паспрабуйце не правакаваць плёткі, выявіце дысцыплінаванасць і сабранасць. У суботу адчуеце прыліў сіл — нібы адкрыецца другое дыханне. Скарыстайцеся гэтай магчымасцю і займіцеся назапашанымі хатнімі справамі. Паспрабуйце не злоўжываць добрым стаўленнем да вас сваякоў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.