Вы тут

«Прамкааперацыя — вузлавы элемент супрацоўніцтва Беларусі і Башкартастана»


Прамысловая кааперацыя — вузлавой элемент супрацоўніцтва Беларусі і Башкартастана. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з кіраўніком рэспублікі Башкартастан Радыем Хабіравым, паведамляе БелТА.


«Знойдзена аптымальнае рашэнне па пастаўках кальцыніраванай соды з Башкартастана ў Беларусь. Гэта выгадныя дамоўленасці як для башкірскіх вытворцаў, так і для беларускіх спажыўцоў», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у дэлегацыі Башкартастана вельмі вялікая, шырокая праграма візіту. «Вы ўбачыце не толькі, чым жыве сталіца, але і як развіваюцца беларускія рэгіёны. Гэта добрая магчымасць пабольш даведацца аб нашым вопыце, а таксама падзяліцца нейкімі сваімі рэкамендацыямі», — звярнуў увагу ён.

У час сустрэчы бакі абмяркуюць кааперацыйныя праекты, якія рэалізуюцца ў сферы прамысловасці, а таксама праекты, якія датычацца ліфтавага абсталявання, стварэння вытворчасці зернесушыльных комплексаў. «Прамкааперацыя — гэта вузлавы элемент супрацоўніцтва Беларусі і Башкартастана», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Як адзначыў прэм’ер-міністр, па выніках 11 месяцаў мінулага года тавараабарот Беларусі з дадзеным расійскім рэгіёнам вырас больш чым на 10%.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.