Вы тут

Легенды кіно. Да юбілею Эйзенштэйна на ТБ пакажуць яго лепшыя фільмы


Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння савецкага рэжысёра тэатра і кіно, мастака, сцэнарыста Сяргея Эйзенштэйна (1898—1948 гг.). «Рэжысёр-наватар» — такую характарыстыку ён атрымаў за свой «мантаж атракцыёнаў» (прыём, які прыдумаў, прымяніў і пасля абгрунтаваў у навуковым артыкуле) у пастаноўках на тэатральнай сцэне, а пасля стаў выкарыстоўваць і ў кінафільмах.


Яго кінастужка «Браняносец «Пацёмкін» у свой час стала сінонімам савецкага кіно 1920-х гадоў, а ў рамках Сусветнай выстаўкі ў Бруселі (1958 г.) кіназнаўцы прызналі яе «найлепшым фільмам усіх часоў і народаў». «Іван Грозны», «Аляксандр Неўскі» і іншыя работы рэжысёра па-свойму адметныя, маюць сваю аўдыторыю прыхільнікаў і ўласныя гісторыі з'яўлення. У эфіры сацыякультурнага ў нядзелю зможам пабачыць мастацкі фільм «Іван Грозны», які рэжысёр зняў у 1944 годзе. Вялікую трагічную гісторыю Эйзенштэйн ствараў у эвакуацыі ў Алма-Аце. Згадаць ці ўбачыць упершыню, што атрымалася, будзе магчымасць падчас кінасеанса.

А вось выпуск праграмы «Легенды кіно», прысвечаны асобе вялікага майстра, дазволіць гледачам скласці сваю мазаіку лёсу і творчага шляху вядомага кінамастака. Бо ў яго жыццёвай гісторыі было шмат перыпетый, выпрабаванняў і эпізодаў, без якіх, можа, і лёс Сяргея Міхайлавіча, і яго работы мелі б зусім іншыя фарбы.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».