Вы тут

«Раўбічы» прымуць міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне


Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» зноў жывуць біятлонам. З 19 па 22 студзеня тут пройдуць IV і V этапы міжнародных спаборніцтваў па біятлоне «PARI Кубак Садружнасці». 


Пасля першых трох этапаў спаборніцтваў «PARI Кубак Садружнасці» сярод мужчын у агульным заліку на першым месцы беларус Антон Смольскі, у жанчын — расіянка Наталля Гербулава. Беларуска Дзінара Алімбекава — на другой пазіцыі.

Да ўдзелу ў чацвёртым і пятым этапах Кубка Садружнасці заяўлена больш за 60 лепшых беларускіх і расійскіх спартсменаў, сярод якіх пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і іншых прэстыжных міжнародных спаборніцтваў. 

IV этап складаецца з наступных стартаў: 

  • 19 студзеня ў 11.00 — спрынт, 7,5 км, жанчыны; 
  • 20 студзеня ў 11.00 — спрынт, 10 км, мужчыны. 
  • 21 студзеня ў 11.00 — жаночая гонка праследавання на 10 км, у 14.30 — мужчынская гонка пераследу на 12,5 км. 
  • 22 студзеня ў 11.00 — жаночы мас-старт на 12,5 км, у 14.00 мужчынскі мас-старт на 15 км. 

У нядзелю, у 12.15 паміж мас-стартам адбудзецца Гонка чэмпіёнаў. На старт выйдуць зоркі біятлону, якія ўжо завяршылі кар’еру: чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы розных гадоў. Каманды ў Гонцы чэмпіёнаў будуць складацца з пар, якія вызначацца жараб’ёўкай. Фармат гонкі — адзіночная змешаная эстафета (з кругам 400 м і васьмю агнявымі рубяжамі). Беларусь прадставяць Сяргей Новікаў, Алег Рыжанкоў, Аляксандр Сыман, Вадзім Сашурын, Пётр Івашка, Алена Зубрылава, Вольга Назарава, Людміла Калінчык, Наталля Рыжанкова. Пасля цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Гонкі чэмпіёнаў адбудзецца аўтограф-сесія для балельшчыкаў. 

Біятлоннае свята ў «Раўбічах» працягнецца і на наступным тыдні. V этап Кубка Садружнасці запланаваны на 26-29 студзеня. 

Праграма наступная:

  • 26 студзеня ў 11.00 — мужчынскі спрынт на 10 км.
  • 27 студзеня ў 11.00 — жаночы спрынт на 7,5 км.
  • 28 студзеня ў 11.00 мужчынская гонка пераследу на 12,5 км, у 14.00 — жаночая гонка пераследу на 10 км. 
  • 29 студзеня ў 12.10 мужчынскі мас-старт на 15 км, у 14.00 — жаночы мас-старт на 12,5 км.

Усё для балельшчыкаў

Арганізатары абяцаюць, што ўсе дні спаборніцтваў для аматараў будзе працаваць зона гасцінасці з фуд-кортам і продажам сувеніраў, розыграшам памятных падарункаў ад Беларускай федэрацыі біятлона. Каб аматарам біятлона было зручней дабрацца да «Раўбіч», арганізавана работа прыгараднага маршруту нумар 949Э «Мінск — Раўбічы» з выкананнем наступных адпраўленняў:

19 студзеня

  • ад прыпыначнага пункта «ст.м.Барысаўскі тракт» у 09:10, 09:20, 09:30, 10:00;
  • ад прыпыначнага пункта «Раўбічы» ў 12:20, 12:30, 12:40, 13:00.

20 студзеня

  • ад прыпыначнага пункта «ст.м.Барысаўскі тракт» у 09:40, 09:50, 10:00, 10:20;
  • ад прыпыначнага пункта «Раўбічы» ў 12:20, 12:30, 12:40, 13:00.

21 студзеня

  • ад прыпыначнага пункта «ст.м.Барысаўскі тракт» у 09:40, 09:50, 10:00, 10:10, 10:20, 10:30, 13:00, 13:10, 13:20, 13 :30, 13:40;
  • ад прыпыначнага пункта «Раўбічы» ў 12:10, 12:20, 12:30, 12:40, 12:50, 13:00, 16:00, 16:10, 16:20, 16:30, 16: 40.

22 студзеня

  • ад прыпыначнага пункта «ст.м.Барысаўскі тракт» у 09:40, 09:50, 10:00, 10:10, 10:20, 10:30, 13:00, 13:10, 13:20, 13 :30, 13:40;
  • ад прыпыначнага пункта «Раўбічы» ў 12:10, 12:20, 12:30, 12:40, 12:50, 13:00, 15:30, 15:40, 15:50, 16:00, 16:10.

Замест Дзінары Алімбекавай — Смольская

На чарговых этапах Кубка Садружнасці гледачы не ўбачаць на трасе Дзінару Алімебкава. Але ўбачаць Дзінару Смольскую. Спартсменка ўзяла прозвішча мужа — капітана мужчынскай зборнай Антона Смольскага. Пра гэта яна напісала ў сацсетках. «Спадзяюся, балельшчыкі мяне даведаюцца», — адзначыла Дзінара.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?