Вы тут

Біятланісты рыхтуюцца да Кубка Садружнасці


У традыцыйным спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем самыя цікавыя навіны апошніх дзён.


Героі тыдня. У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» прайшоў Кубак Беларусі па біятлоне. У гонках пераследу пераможцамі сталі лідары нацыянальнай зборнай — Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі. Дзінара прайшла дыстанцыю ў 10 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі за 30 хвілін 50,3 секунды, дапусціўшы чатыры промахі. Другой да фінішу прыбегла Дар'я Кудаева, трэцяе месца заняла Наталля Карніцкая. Антон Смольскі дыстанцыю працгяласцю 12,5 кіламетра пераадолеў за 31 хв. 14,8 сек. пры двух промахах на чатырох агнявых рубяжах. Сярэбраным прызёрам стаў Ілья Аўсеенка, трэцім да фінішу прыйшоў Дзмітрый Лазоўскі. У жаночай спрынтарскай гонцы на 7,5 кіламетра з двума агнявымі рубяжамі таксама перамагла Дзінара Алімбекава. Яна паказала вынік у 20 хв. 33,2 сек. пры бездакорнай стральбе. Сярэбраны медаль у Ірыны Кручынкінай, «бронза» дасталася Наталлі Карніцкай. У мужчынскім спрынце на 10 км найлепшым стаў Антон Смольскі, які пры двух промахах на стрэльбішчы паказаў час 23 хв. 21,6 сек. Іван Тулацін адстаў ад пераможцы на 21,6 сек., дапусціўшы толькі адзін промах на двух агнявых рубяжах, «бронзу» заваяваў Дзмітрый Лазоўскі.

Кубак Беларусі па біятлоне стаў падрыхтоўкай да чацвёртага Кубка Садружнасці, які пройдзе ў Раўбічах з 19 да 22 студзеня, пяты этап Кубка таксама прымуць Раўбічы з 26 да 29 студзеня. Цяпер агульны залік кубка ў мужчын узначальвае Антон Смольскі, у якога 858 ачкоў, услед за ім ідуць расійскія біятланісты Антон Бабікаў (821 бал) і Эдуард Латыпаў (777). У жанчын лідзіруе расіянка Наталля Гербулава (830), на другой пазіцыі Дзінара Алімбекава (813), трэцяе месца займае яшчэ адна расійская спартсменка Тамара Дзербушава (811).

Перамога тыдня. Хакейны клуб «Дынама-Мінск» перапыніў серыю паражэнняў у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У чарговым матчы дамашняй серыі мінчане прымалі найлепшую каманду Усходу — «Аўтамабіліст» з Екацярынбурга. Вынік сустрэчы — 3:2 на карысць мінчан. Дзякуючы гэтай перамозе, падапечныя Крэйга Вудкрафта перапынілі серыю з трох паражэнняў, а таксама вярнуліся ў зону плэй-оф на Захадзе. З 51 балам мінчане дзеляць з «Поўначсталлю» 8-9-е месцы ў канферэнцыі: у «зуброў» больш перамог, але ў чарапаўчан ёсць матч у запасе. Наступным сапернікам «Дынама» стане якраз «Поўначсталь: сустрэча на «Мінск-Арэне» пройдзе 17 студзеня.

Каманда тыдня. Чэмпіёны Беларусі гандбалісты клуба «Мяшкоў Брэст» атрымалі пятую перамогу запар у групавым этапе дывізіёна «Усход» SEHA-лігі. Брэсцкія гандбалісты аказаліся мацнейшымі за «Зеніт» з Санкт-Пецярбурга з вынікам 32:28. Становішча каманд: «Мяшкоў Брэст» — 10 ачкоў (5 матчаў), ЦСКА — 5 (4), «Зеніт» — 3 (5), «Машэка» — 0 (4). Першы этап завершыцца 30 студзеня 2023 года. Затым у плей-оф найлепшыя каманды дзвюх груп сустрэнуцца з апошнімі, другія — з трэцімі, пасля чаго пераможцы гэтых баталій выйдуць у чвэрцьфінал.

Турнір тыдня. У Маладзечне прайшоў чэмпіянат Беларусі па спартыўнай барацьбе. У турніры грэка-рымскага стылю найлепшымі ў сваіх вагавых катэгорыях: Аляксандр Гур'еў (да 55 кг), Глеб Макаранка (да 60 кг), Яраслаў Кардаш (да 63 кг), Аляксандр Лявончык (да 67 кг), Юрый Канькоў (да 72 кг), Павел Лях (77 кг), Станіслаў Шафарэнка (82 кг), Кірыл Маскевіч (87 кг), Хаслаханаў Абубакар (97 кг), Ілья Юдчыц (130 кг). Найлепшымі ў вольнай барацьбе сталі Андрэй Бекранёў (да 61 кг), Мікіта Дзмітрыеў (да 70 кг), Давуд Алізалаў (да 74 кг), Гаджы Раджабаў (да 92 кг), Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг). У спаборніцтвах па жаночай барацьбе перамаглі Вікторыя Воўк (53 кг), Ганна Вагер (57 кг), Вераніка Іванова (62 кг), Ганна Садчанка (68 кг), Анастасія Зімянкова ( 76 кг).

Назначэнне тыдня. Алег Шэпель зноў пераабраны на пасаду старшыні Нацыянальнага Паралімпійскага камітэта Беларусі. Алег Шэпель — першы паралімпійскі чэмпіён у гісторыі беларускага спорту. На найвышэйшую ступень п'едэстала ён падымаўся пяць разоў. Генеральным сакратаром Паралімпійскага камітэта Беларусі абраны Мікалай Шудзейка.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».