Вы тут

Савет бяспекі: Мы гатовы спыніць любую правакацыю і тэрарыстычную пагрозу, адкуль яна ні зыходзіла б


Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала СТБ першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Павел Муравейка, каментуючы ўсялякія правакацыі з боку Украіны.


Фота: БелТА.

«Да любых правакацыйных дзеянняў з боку Украіны мы гатовы, — сказаў Павел Муравейка. — Так, сапраўды, на нашых паўднёвых граніцах цяпер не вельмі спакойна. Але, як патрабуе кіраўнік дзяржавы, мы захоўваем вытрымку і цярплівасць, трымаем порах сухім, маем неабходны камплект сіл і сродкаў, якія адрэагуюць на любыя праявы агрэсіўнасці або тэрарыстычнай пагрозы на нашай тэрыторыі».

Першы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі нагадаў, што ў канцы мінулага года праведзена трэніроўка сістэмы рэагавання на акты тэрарызму. «Гэта было даволі маштабнае мерапрыемства, дзе былі задзейнічаны ўсе сілавыя органы. Яно прайшло на высокім узроўні.

Камандзіры ўсіх падраздзяленняў аб'ектыўна і дакладна разумеюць усе задачы, якія на іх ускладаюцца, і ўзровень адказнасці за бяспеку краіны і абарону тых камунікацый, на якія могуць напасці, маюць дакладныя алгарытмы дзеянняў. Байцы падраздзяленняў да аўтаматызму гатовы адпрацоўваць тыя ці іншыя пытанні», — падкрэсліў ён.

«Мы бачым усе дзеянні, у тым ліку неадэкватныя, калі гэтыя незразумелыя фарміраванні, створаныя на тэрыторыі Украіны, вядуць стральбу ў бок нашай граніцы, усяляк правакуюць. Мы бачым усё, мы ўсё гэта фіксуем. Вядзецца дыялог па лініі пагранічных упаўнаважаных, але, на жаль, ён не заўсёды дае станоўчыя вынікі. Мы размаўлялі па ваеннай лініі, але таксама, на жаль, пакуль не дае якіх-небудзь вынікаў, — дапоўніў Павел Муравейка. — Мы сёння гатовы спыніць любую правакацыю і любую тэрарыстычную пагрозу, адкуль яна ні сыходзіла б і якая можа нанесці які-небудзь урон нашай дзяржаве, нашаму народу, нашым людзям».

Выказаўся Павел Муравейка і па некаторых іншых надзённых пытанняў бяспекі

Аб тэрытарыяльнай абароне

«Калі тэрытарыяльную абарону стваралі, заклалі галоўны прынцып: кожны грамадзянін павінен абараняць сваю Айчыну. Гэта значыць, тэрытарыяльная абарона надае абароне краіны ўсенародны характар, — сказаў Павел Муравейка. — Сёння тэрытарыяльная абарона фарміруецца і ствараецца з тых людзей, якія маюць вызначаны жыццёвы досвед, вызначаны ўзроставы цэнз. Яны аб'ектыўна ведаюць і разумеюць, што яны будуць абараняць — ім ёсць што губляць. Таму падраздзяленні не проста баяздольныя — яны ўніверсальна гатовыя абараняць свой участак зямлі, свой родны дом, сваю Радзіму».

Паводле яго слоў, вучэнні з удзелам войскаў тэрытарыяльнай абароны праходзяць для таго, каб павысіць навыкі. «Успомніць спосабы абыходжання са зброяй, адпрацаваць новыя прыёмы і варыянты, як гэта робіцца ў сучасных войнах, — дапоўніў першы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі. — Магу сказаць адназначна: такія вучэнні праводзіліся і будуць праводзіцца. І, дарэчы, найбліжэйшае — ужо ў першым квартале гэтага года. Мы зноў паклічам дарослае пакаленне для таго, каб яно паўдзельнічала ў пытаннях тэрытарыяльнай абароны. На сёння гэтыя падраздзяленні гатовыя. Прычым не толькі фізічна, але і маральна, духоўна, і матываваныя, што Радзіму сваю яны нікому не аддадуць».

Аб вучэннях АДКБ

«З чатырох вучэнняў, якія штогод праводзіць арганізацыя, тры плануецца правесці на тэрыторыі нашай краіны. Гэта вучэнне «Узаемадзеянне» Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, вучэнне «Пошук» разведвальных падраздзяленняў і вучэнне «Эшалон» — тылавых. Гэта ўсё пройдзе на тэрыторыі нашай краіны ў верасні. Вялікі віток атрымае развіццё інфармацыйна-аналітычнага складніка, бо хто валодае інфармацыяй, той валодае светам. На гэтым зроблены ўпор, і гэта таксама адносіцца да аднаго з прыярытэтаў нашага старшынства».

Аб узроўні кіберзлачыннасці

Першы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі, спасылаючыся на МУС, расказаў, што ў 2022 годзе ўзровень кіберзлачыннасці знізіўся амаль на 12 працэнтаў. «Гэта не ад таго, што злачынцаў стала менш, гэта мы сталі працаваць больш эфектыўна, — падкрэсліў ён. — Гэта пытанне пастаянна знаходзіцца ў полі зроку ўсіх сілавых структур. Яны актыўна ўдзельнічаюць у барацьбе з усімі праявамі. Больш за тое, па гэтым пытанні ідзе актыўнае. міжнароднае супрацоўніцтва. Літаральна некалькі дзён таму дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, сустракаючыся з Прэзідэнтам, абазначыў, што на Вышэйшы дзяржаўны савет для зацвярджэння кіраўнікамі дзяржаў (гэта значыць органам адзінай Саюзнай дзяржавы) выносіцца канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Мы сумесна з нашым стратэгічным саюзнікам вырашаем задачы, як гэтаму супрацьдзейнічаць».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.