Вы тут

«Колькасць месцаў для аздараўлення дзяцей узрасла на траціну»


У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Жамчужына» Лепельскага раёна аказваюць увесь спектр аздараўленчых паслуг для дзяцей, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці новага корпуса ў цэнтры, піша БелТА.


Уладзімір Андрэйчанка расказаў, што быў адным з тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння такога значнага аб’екта ў сферы аздараўлення дзяцей не толькі з Віцебскай вобласці, але і ўсёй краіны, а таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак з Расіі. «Усё пачалося яшчэ ў канцы 1990-х гадоў. Быў час няпросты, безграшоўе, але было прынята рашэнне аб стварэнні на базе ваеннага гарадка ў Бароўцы Лепельскага раёна ДРАЦ „Жамчужына“. Пытанні вырашаліся вельмі цяжка, але скажу, што менавіта дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі гэты праект адбыўся, хоць спачатку вялікай упэўненасці ў тым, што ён будзе рэалізаваны, не было. З 2002 года тут пачалося аздараўленне дзяцей Беларусі і Расійскай Федэрацыі, якія пражывалі на тэрыторыях, пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі. Дзякуючы ўладам, працоўнаму калектыву ён стаў цэнтрам, які адпавядае сусветнаму ўзроўню. Ён абсталяваны, у ім аказваюць увесь спектр аздараўленчых паслуг. Тут ёсць сталовая, басейн, навучальны і лячэбны карпусы, культурна-аздараўленчы цэнтр», — распавёў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён адзначыў, што з адкрыццём новага корпуса прыкладна на 30% павялічылася колькасць месцаў для аздараўлення дзяцей. «Людзі, а асабліва дзеці, — гэта галоўнае багацце Рэспублікі Беларусь. І прыярытэт заўсёды аддаецца здароўю, а значыць, адкрыццё такога корпуса — вельмі каштоўны праект для Рэспублікі Беларусь», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.