Вы тут

«Вучоным года НАН Беларусі — 2022» стаў Народны ўрач Ігар Карпаў


Прэзідыум НАН Беларусі 13 студзеня зацвердзіў вынікі конкурсу «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 2022», праведзенага Камісіяй экспертаў, і прыняў рашэнне прысвоіць званне «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 2022» загадчыку кафедры інфекцыйных захворванняў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, доктару медыцынскіх навук, члену-карэспандэнту НАН Ігару Карпаву.


Высокага звання вучоны ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у галіне клінічнай медыцыны, распрацоўку і ўкараненне інавацыйных метадаў дыягностыкі і лячэння інфекцыйных захворванняў, дасягненні ў падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Ігар Аляксандравіч Карпаў — вядомы вучоны ў галіне вірусных і бактэрыяльных інфекцый. Яго асноўныя навуковыя работы фундаментальнага і прыкладнога характару прысвечаны вывучэнню клінічных асаблівасцей актуальных інфекцыйных захворванняў, распрацоўцы і ўкараненню ў практыку новых аптымальных падыходаў пры лячэнні ВІЧ-інфекцыі, хранічнага віруснага гепатыту, грыпу, COVID-19, бактэрыяльнага і віруснага сепсісу, нейраінфекцый.

Пад яго кіраўніцтвам вывучана этыялагічная структура ВІЧ і мадыфікавана этыятропная тэрапія гэтага захворвання, упершыню ў СНД створана сістэма аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з ВІЧ-інфекцыяй на базе інфекцыйных стацыянараў. Ім былі атрыманы новыя дадзеныя па структуры нейраінфекцый. Распрацаваны і ўключаны ў нацыянальныя пратаколы прынцыпы этыятропнай тэрапіі бактэрыяльных захворванняў, віруснага і бактэрыяльнага сепсісу, грыпу, COVID-19.

Ігар Карпаў — галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя. З 2020 года ён з’яўляецца намеснікам кіраўніка Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19, неаднаразова прадстаўляў навуковыя даклады па актуальных пытаннях дыягностыкі і лячэння пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй і прафілактыкі захворвання.

Ігар Карпаў — аўтар больш як 500 навуковых работ, у тым ліку чатырох манаграфій, дзевяці калектыўных выданняў, 30 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Ён падрыхтаваў трох дактароў і дзевяць кандыдатаў навук. Быў навуковым кансультантам трох доктарскіх і навуковым кіраўніком трох кандыдацкіх дысертацый.

Вучоны з’яўляецца членам Еўрапейскага таварыства клінічных мікрабіёлагаў і інфекцыйных захворванняў, Міжнароднай арганізацыі па рацыянальным прымяненні антыбіётыкаў, Усходнееўрапейскай акадэміі па ВІЧ/СНІД, Кіруючага камітэта па ВІЧ/СНІД EuroSIDA.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя, НАН Беларусі, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Нагрудным знакам адрознення імя У.М. Ігнатоўскага НАН. Ён Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2017 год) і ўладальнік ганаровага звання «Народны ўрач Беларусі» (2020 год).

Конкурс «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» заснаваны ў студзені 2018 года. Яго мэта — заахвочванне навукоўцаў з ліку акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, якія найбольш эфектыўна працуюць у конкурсным годзе, а таксама навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з навуковых арганізацый НАН Беларусі, якія маюць значныя асабістыя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці, і уносяць важкі ўклад у развіццё навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, умацаванне міжнароднага аўтарытэту Акадэміі навук Беларусі, падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі.

Званне «Вучоны года» прысвойваецца штогод напярэдадні святкавання Дня беларускай навукі на падставе вынікаў конкурснага адбору.

Ужо было праведзена пяць конкурсаў. Звання «Вучоны года» ўдастоены пяцёра вучоных: у 2017 годзе — член-карэспандэнт НАН Эмілія Каламіец, у 2018 годзе — акадэмік Мікалай Казак, у 2019 годзе — член-карэспандэнт НАН Аляксандр Каваленя, у 2020 годзе — акадэмік Уладзімір Агабекаў і ў 2021 годзе — акадэмік Аляксандр Ільюшчанка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».