Вы тут

Качанава: У рабоце са зваротамі грамадзян не павінна быць ніякага фармалізму


Пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай 12 студзеня адбылося выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыўма Савета Рэспублікі, падчас якога былі абмеркаваны вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычнымі асобамі ў сталіцы за 2022 год. 


— Пытанне, якое мы вынеслі да разгляду, для нас не новае, — звярнулася да ўдзельнікаў сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі. — Вы ведаеце, што рэгламент нашай работы прадугледжвае штомесячныя прыёмы грамадзян. Але ў вырашэнні гэтых пытанняў мы пайшлі далей і зараз штоквартальна праводзім адзіны дзень прыёма ў розных рэгіёнах нашай краіны. Каб даведацца аб рэальнай сітуацыі і аб тым, як выбудавана работа з грамадзянамі на месцах, 11 студзеня мы правялі адзіны дзень прыёму грамадзян у Мінску, ва ўсіх адміністрацыях горада. 

Наталля Качанава адзначыла: 

— Я ўпэўнена, што тая работа з грамадскімі зваротамі, якая выбудавана ў нашай краіне, сістэмная, грунтоўная і тыя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да кіраўнікоў усіх узроўняў па рабоце са зваротамі грамадзян, абсалютна дакладныя і зразумелыя для ўсіх. 

Старшыня Савета Рэспублікі нагадала, што ў 2021 пад кіраўніцтвам Прэзідэнта адбыўся Рэспубліканскі семінар, падчас якога былі разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян: 

— Была акцэнтавана ўвага на неабходнасці там, дзе трэба, удасканаліць гэтую работу, а таксама на неабходнасці работы з кожным чалавекам, куды б ён ні звяртаўся, і аператыўнага вырашэння пытанняў. І, самае галоўнае, —наяўнасць магчымасці трапіць на прыём да службовых асоб, якія па абавязку сваёй службы павінны займацца гэтымі пытаннямі. Нягледзячы на тое, што мы ўжо шмат гадоў працуем у адпаведнасці з законам па гэтай тэматыцы, мы бачым, што яна не страчвае сваёй актуальнасці. Сапраўды, пытанні, якія хвалююць нашых грамадзян, былі ёсць і будуць — гэта жыццё. Мы сацыяльна арыентаваная дзяржава, самае галоўнае для нас — чалавек, з усімі яго магчымасцямі, жаданнямі, пытаннямі. Тое, як выбудавана наша работа, мы можам даведацца толькі падчас непасрэднага кантакту з людзьмі, — падкрэсліла Наталля Качанава. 

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што ў Мінску работа са зваротамі грамадзян выбудавана на сістэмнай аснове: праводзіцца дастаткова шмат рэгулярных прыёмаў ва ўстаноўленыя тэрміны. 

— Але трэба звяртаць увагу на якасць работы, якая праводзіцца. На тое, наколькі хутка і аператыўна вырашаюцца пытанні, якія задаюць нам людзі. Гэта вельмі важна. І ў гэтай рабоце не павінна быць фармалізму. Трэба ўважліва слухаць людзей. 

Асноўнымі тэмамі зваротаў, з якімі грамадзяне прыходзілі падчас адзінага дня прыёму ў Мінску, сталі пытанні ЖКГ, аховы здароўя і будаўніцтва жылля.

Арына КАРПОВІЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?