Вы тут

Правільна падрыхтавацца да аналізу крыві. Ці трэба здаваць кроў нашча?


Самы часты ў свеце аналіз, на які адпраўляюць ледзь не пры кожнай хваробе, гэта аналіз крыві. Урачы просяць не есці, не курыць, не жаваць жуйку і не выпіваць пару дзён да працэдуры. Ці праўда, што можна не катаваць сябе галадоўкай перад візітам на аналізы? Ці трэба здаваць кроў, калі нічога асабліва не турбуе?


Фота: pixabay.com

Дык ці ёсць сэнс здаваць кроў нашча, або ўсё ж можна перад гэтым перакусіць? І ў тым, і ў другім выпадку большасць паказчыкаў акажацца амаль аднолькавымі, аднак у крыві, здадзенай пасля ежы, паказчыкі гемаглабіну, мачавой кіслаты і ліпазы будуць вышэйшымі. Праўда, усе тыя ваганні малаважныя, яны змяняюцца на працягу дня незалежна ад прыёму ежы.

А вось узровень глюкозы пасля сняданку падскочыць настолькі моцна, што «вылеціць» за межы нормы. Калі такія вынікі трапяць ў рукі доктара, ён будзе вымушаны паставіць дыягназ «цукровы дыябет». А яшчэ ў сываратцы знізіцца ўзровень гармону картызолу.

Каб вынікі аналізаў былі дакладнымі, з вечара нельга налягаць на тлустае і салодкае, а раніцай нельга ўжываць нават жавальную гумку, не кажучы пра бутэрброды. Аналізы могуць быць ілжывымі, калі здаваць кроў увечары. А калі прапусціць чарачку, гэта паўплывае на абменныя працэсы ў печані. Нават заняткі спортам лепш выключыць.

Многія прэпараты ўплываюць на склад крыві. Пасля рэнтгену і фізіятэрапіі кроў не здаюць некалькі дзён. Пасля фізічных нагрузак павялічваецца колькасць лейкацытаў і нейтрафілаў, якія могуць паказваць, што ў пацыента, напрыклад, ангіна. Таму перад здачай крыві трэба 20 хвілін адпачыць. Гэта лепш, чым здаваць кроў другі раз.

Дарэчы, кроў з пальца ў пацыентаў бяруць радзей, чым з вены.

Капілярная кроў прыдатная пераважна для агульнага аналізу, для падліку эрытрацытаў, трамбацытаў, лейкацытаў. Вянозная кроў дазваляе зрабіць большы спектр даследаванняў, вывучыць біяхімічныя параметры: агульны бялок, крэацінін, білірубін, ацаніць узровень алергенаў, антыцелаў.

Дык ці трэба ўсё ж здаваць аналіз крыві, калі нешта турбуе? Безумоўна. Нават агульны аналіз крыві для дасведчанага доктара вельмі інфарматыўны. Ён паказвае, як ажыццяўляецца абмен жалеза, вітамінаў группы В, што адбываецца з імунітэтам, ці ёсць у арганізме хранічная вірусная нагрузка. Біяхімічны аналіз крыві таксама многае можа расказаць — у тым ліку пра работу печані, яе эфектыўнасць і стан іншых органаў стрававання.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».