Вы тут

XXX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пачне сваю работу 22 сакавіка


XXX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пачне сваю работу ў сталіцы Беларусі 22 сакавіка 2023 года.


Фота: pixabay.com

Пра тое, якім будзе ўдзел пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў з іншых краін у традыцыйным свяце кнігі, ішла размова ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі з удзелам намесніка міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Бузоўскага і Часовага Паверанага Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматулы Назарава

Мяркуецца, што Узбекістан прыме ўдзел у выстаўцы ў якасці Краіны — Цэнтральнага эскпанента. Адпаведна і стэнд кніжны будзе болей прадстаўнічым, і большым атрымаецца склад нацыянальнай дэлегацыі з Узбекістана. 

— Мы былі б рады падтрымсаць Узбекістан, — заўважыў на сустрэчы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, — у правядзенні па праграме выстаўкі і Дзён узбекскай літаратуры ў Беларусі. Гатовы ўсямерна спрыяць рэалізацыі такой ініцыятывы. 

— У беларускага і ўзбекскага бакоў шмат агульнага, шмат судакранання, — адзначыў Ігар Бузоўскі. — Гэта і коласаўская тэмы. Я быў ва Узбекістане зусім нядаўна і бачыў, з якой пашанотай згадваюць там імя народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. Ведаю, што ў Ташкенце у снежні пабывалі беларускія пісьменнікі — дэлегацыя СПБ складала пяць чалавека. Спадзяюся, што прывезены новыя ініцыятывы, кантакты. 

Удзел у сустрэчы прыняла і першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. Яна, у прыватнасці, расказала пра выданне анталогій твораў сучаснай літаратуры краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, пра агтоўнасць арганізатараў гэтага праекта прэзентаваць ужо выдадзеныя на кніжным форуме ў Мінску. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.