Вы тут

Хлопчыку, які нарадзіўся ў навагоднюю ноч, уручылі падарункі


Сёння ад імя кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі бацькам маленькіх беларусаў, якія нарадзіліся 1 студзеня ў 0.01, перададзены падарункі і віншаванні. Хлопчыку, які з’явіўся на свет у 3-й клінічнай бальніцы імя Я. В. Клумава, словы віншавання перадаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае БелТА.


«Новы год — гэта свята. І двайное свята ў тых сем’ях, дзе дзеткі з’яўляюцца 1 студзеня. Я лічу, што добра нарадзіцца ў свята», — адзначыў Дзмітрый Піневіч. Міністр заўважыў, што маленькі Сямён, які нарадзіўся ў 3-й бальніцы, упісаў сваю старонку ў гісторыю ўстановы аховы здароўя, якому сёлета спаўняецца 195 гадоў.

Таццяна Чыгрын, мама Сямёна, распавяла, што нараджэнне дзіцяці ў навагоднюю ноч стала для яе нечаканасцю: «Вядома, не чакала. Планавалі крыху пазней: тэрмін ставілі на 7 студзеня. Але адправілі ў бальніцу раней. Тое, што ўсё пачнецца ў навагоднюю ноч, было вельмі нечакана».

«Дзіця само па сабе падарунак. Не чакала, што ўся краіна будзе віншаваць. Столькі ўсяго шмат (падарылі. — Заўвага БелТА), што і паставіць няма куды», — падзялілася ўражаннямі жанчына. Ад кіраўніка дзяржавы, акрамя шчырых віншаванняў, маладой маме перададзены букет і святочны кошык з усім неабходным для нованароджанага. Таксама матуля атрымала сертыфікат на гадавы запас дзіцячага харчавання ад Міністэрства аховы здароўя, кампаніі «Беллакт» і сацыяльна-дабрачыннай установы «МАМА ПРА».

Па словах Дзмітрыя Піневіча, за першыя суткі 2023 года ў краіне нарадзілася 110 дзяцей. Тыя, якія з’явіліся на свет першымі, традыцыйна атрымалі асаблівыя віншаванні ад кіраўніка дзяржавы. Сёлета самыя найлепшыя пажаданні перададзены бацькам чатырох дзяцей: трох дзяўчынак (у Бабруйску і Мінску) і аднаго хлопчыка (у Мінску).

Размаўляючы з журналістамі, Дзмітрый Піневіч дадаў, што ў краіне родадапаможная дапамога знаходзіцца на высокім узроўні. «Каб у кожным месцы, дзе б ні нарадзілася дзіця, ён адчуваў клопат пра сябе, — удакладніў ён. — Не будзем грашыць супраць ісціны, калі скажам, што сярод усіх структур, якія створаны ў сістэме аховы здароўя, радзільны дом з’яўляецца самай лепшай установай аховы здароўя, у якой усе любяць бываць».

Нованароджанаму Сямёну і яго бацькам міністр пажадаў цяпла, дабра і ўтульнасці. «Міру і дабрабыту вашай сям’і, і ўсё ў нашых руках», — заўважыў ён.

У сям’і Таццяны і Аляксандра гэта ўжо другое дзіця. Старэйшай дачцэ 9 сакавіка споўніцца тры гады. Сама жанчына да дэкрэтнага адпачынку працавала на РУП «Белмедпрэпараты» майстрам таблетачнага цэха.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.