Вы тут

Дабрачынная акцыя для людзей сталага ўзросту «Ад усёй душы» стартавала ў Беларусі


Па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі «Нашы дзеці», дадзены старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для людзей сталага ўзросту «Ад усёй душы», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Фота: pixabay.com

Арганізатары акцыі ставяць сваёй мэтай праявіць клопат і ўвагу ў дачыненні да старэйшага пакалення, максімальна далучыць школьнікаў і студэнтаў да пытанняў аказання ім дапамогі і падтрымкі, развіваць дыялог пакаленняў «Ад дзяцей — пажылым людзям». Для маладых людзей гэта новы вопыт, які дазволіць праявіць свае лепшыя душэўныя якасці, а камусьці — вызначыцца з будучай прафесіяй напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў сацыяльнай абароны.

Акцыя арганізавана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам адукацыі сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

Зараз у краіне больш за 120 тыс. адзінокіх грамадзян сталага ўзросту, якія асабліва востра адчуваюць патрэбу ў камунікацыі і ўвазе ў навагоднія святы. Пры гэтым яшчэ каля 20 тыс. чалавек пражываюць у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання, а для 100 тыс. чалавек арганізаваны дзённы догляд і адукацыйная дзейнасць тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Асноўнымі мерапрыемствамі з 3 па 14 студзеня стануць віншаванні людзей сталага ўзросту ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, бальніцах сястрынскага догляду, а таксама падчас наведванняў дома. Адбудуцца сустрэчы старэйшага і маладога пакаленняў у фармаце чаяванняў, круглых сталоў, будуць арганізаваны канцэрты, тэатралізаваныя паказы і інш. Асаблівая ўвага — доўгажыхарам, якія ў перыяд акцыі адзначаць свой юбілей.

Павіншуюць людзей стлага ўзросту не толькі дзеці і моладзь, але і кіраўнікі мясцовых органаў улады, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, дэпутаты. Далучыцца да гэтай добрай ініцыятывы можа любы жадаючы.

У сістэме сацабслугоўвання ў навагоднія святы традыцыйна праходзяць віншаванні людзей сталага ўзросту. З 15 снежня па 2 студзеня ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання адбылося амаль 2 тыс. мерапрыемстваў (канцэртныя праграмы, святочныя чаяванні і інш.), у якіх паўдзельнічала каля 50 тыс. грамадзян сталага ўзросту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».