Вы тут

Качанава правяла рабочую сустрэчу з паслом Судана ў Беларусі


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла рабочую сустрэчу з паслом Судана ў Беларусі.


Беларусь і Судан звязваюць даўнія сяброўскія адносіны. Прызначэнне ў нашу краіну новага пасла гэтай афрыканскай дзяржавы сведчыць аб новым этапе двухбаковага супрацоўніцтва. 

Пры гэтым спікер верхняй палаты парламента заўважыла, што абедзве краіны звязваюць адносіны па розных кірунках: гэта і палітыка, і эканоміка, і гуманітарнае супрацоўніцтва. «Мы вельмі спадзяёмся, што тыя ўзаемаадносіны, якія ў нас складваліся раней, да 2019 года, адновяцца і мы будзем актыўна супрацоўнічаць абсалютна па ўсіх кірунках з Рэспублікай Судан, — звярнула ўвагу Наталля Качанава. — Спадзяёмся і на тое, што ў бліжэйшы час сітуацыя ў Судане стабілізуецца і гэта дазволіць нам больш актыўна супрацоўнічаць па эканамічных і палітычных пытаннях». 

Наталля Качанава разлічвае, што будзе адноўлена супрацоўніцтва дзвюх краін і па лініі парламентаў. Яна нагадала, што ў ходзе свайго візіту ў Судан у 2017 годзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступаў у парламенце гэтай краіны. «Ён заўсёды вельмі па-добраму ацэньвае нашы сяброўскія адносіны, — удакладніла Старшыня Савета Рэспублікі. — І цяпер, калі адбылася надзвычайная сітуацыя ў Судане, мы накіравалі гуманітарны груз. У далейшым будзем супрацоўнічаць з Рэспублікай Судан, у гэтым няма ніякага сумнення». 

Кажучы пра важнасць узаемаадносін Беларусі і Судана па лініі парламента, Наталля Качанава звярнула ўвагу і на неабходнасць эканамічнага супрацоўніцтва. «Мы гатовы ўдзельнічаць у шматлікага роду праектах: энергетычных, сельскагаспадарчых, — канстатавала яна. — Нам ёсць, што прапанаваць Судану. У нас вельмі добра развітая сельская гаспадарка, машынабудаванне. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, эканоміка — гэта аснова супарцоўніцтва ўсіх краін. Але не менш важнае супрацоўніцтва і ў гуманітарнай сферы. Тыя дамоўленасці, якія былі раней, паміж нашымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, у сістэме адукацыі, мы вітаем, бо разумеем, што за моладдзю — будучыня».

У Беларусі навучаецца 26 студэнтаў з Судана. Калі ў гэтай краіны ёсць зацікаўленасць, то нашы вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць спецыялістаў абсалютна па ўсіх кірунках, гатовы парадставіць адукацыю большай колькасці маладых людзей. 

«Беларусь з’яўляецца звяном, якое звязвае Еўропу і Азію, — акцэнтавала ўвагу Наталля Качанава. — У той жа час Судан, як сказаў наш Прэзідэнт, — гэта вароты ў Афрыку. Таму для супрацоўніцтва ў нас ёсць усё, а галоўнае ёсць той фундамент, які быў закладзены раней. Мы ведаем, як супрацоўнічаць, як сябраваць. Таму нам вельмі хацелася б, каб з прыходам пасла на работу ў нашу краіну ўсе гэтыя кірункі актывізаваліся ў нашых добрых адносінах». 

Старшыня Савета Рэспублікі запэўніла, што наша краіна адкрыта да супрацоўніцтва, гатовая да дыялогу, сумеснай работы на дыялогавых пляцоўках, і выказала падзяку за падтрымку Беларусі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. «Беларусь — міралюбівая краіна, мы заўсёды прытрымліваліся той палітыкі, каб усе пытанні вырашаліся мірным шляхам, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Мы павінны быць адзінымі ў адстойванні шчырай і справядлівай палітыкі, якая праводзіцца нашай краінай. Што залежыць ад нас, парламентарыяў, членаў Савета Рэспублікі, мы зробім усё для таго, каб наша супрацоўніцтва было перспектыўным, плённым і, вядома, узаемавыгадным для нашых краін — Судана і Беларусі. Спадзяёмся, што ўсе пытанні, якія будуць узнікаць у нашых адносіных, мы зможам абмеркаваць і заўсёды адкрытыя для нашых калег з Судана». 

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.