Вы тут

«Homo legens: Чалавек, які чытае, і яго вобраз у сучаснай культуры»


Вынікі сумеснага праекта «Homo legens: Чалавек, які чытае, і яго вобраз у сучаснай культуры», арганізаванага часопісам «Роднае слова», Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальным мастацкім музеем, урачыста прэзентаваны падчас круглага стала. Мерапрыемства было прымеркавана да 100-годдзя галоўнай бібілятэкі краіны. У назве праекта арганізатары падкрэслілі важнасць і актуальнасць чытання і кнігі ў сучасным грамадстве.


З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся Віктар Пшыбытка, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які адзначыў своечасовасць і паспяховасць рэалізаванага праекта, а таксама якасны ўзровень апублікаваных матэрыялаў. На працягу года ў рубрыцы часопіса «І мудрасці, і ведаў храм» шматлікія аўтары імкнуліся раскрыць увесь шматбаковы сэнс чытання і кнігі для беларускага грамадства.

Звязаная з тэмай бібліятэчнай справы рубрыка кожны нумар выходзіла пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага мастацкага музея. Па выніках праекта ў часопісе «Роднае слова» было апублікавана 47 артыкулаў, 14 з якіх належаць супрацоўнікам галоўнай бібліятэкі. Рэдакцыя выдання ўручыла падзякі кніжніцы і найбольш актыўным аўтарам рубрыкі.

Падчас круглага стала спецыялісты ў галіне філалогіі падзяліліся сваімі роздумамі і экспертным меркаваннем па тэме. Так, прафесар Іван Саверчанка, які ўваходзіць у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса, адзначыў, што кіраўніцтва краіны не памылілася, зрабіўшы стаўку на адукацыю, выхаванне і агульнанацыянальныя каштоўнасці, якія ў спалучэнні дазволілі Беларусі выйсці наперад у сваім грамадскім будаўніцтве. Аб праблемах маладзёжнага і дзіцячага чытання выказаўся доктар філалагічных навук Мікалай Хмяльніцкі. Намеснік дэкана філалагічнага факультэта БДУ звярнуў увагу на новыя формы і ўнікальныя падыходы, якімі карысталіся аўтары і супрацоўнікі часопіса для пашырэння чытацкай аўдыторыі. Адным з самых незвычайных выступленняў стала прэзентацыя Анастасіі Трафімчык. Вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея расказала пра грунтоўную працу па зборы карцін беларускіх мастакоў, дзе ўвасоблены самыя розныя вобразы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Асаблівую атмасферу вечара стварылі госці. Перад удзельнікамі круглага стала выступілі хор Gaudeamus, ансамбль флейтыстаў «Флюід» і квартэт струнных інстру- ментаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі.

Валянцін САЛОМА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.