Вы тут

Сафія Шах стала пісьменнікам года Гомельшчыны


Нядаўна Савет Гомельскага абласнога аддзялення СПБ разгледзеў вынікі індывідуальнай творчай і грамадска-культурнай дзейнасці літаратараў рэгіёна ў 2022 годзе ў намінацыях «Паэзія» і «Дзіцячая літаратура». Так, прынята рашэнне аб прысваенні звання «Пісьменнік года Гомельшчыны» вядомай беларускай паэтэсе і перакладчыцы, лаўрэату абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага Соф’і Шах.


Савет абласной творчай арганізацыі адзначыў вернасць Соф’і Мікалаеўны класічнаму санетнаму жанру і значны ўклад у стварэнне санетнай дыядэмы (вянка вянкоў вянкоў санетаў), аналагаў якой у сусветнай паэзіі адшукаць амаль немагчыма. Сёлета ў Выдавецкім доме «Беларуская навука» выйшла яе кніга «Дыядэмная споведзь», у якой 3375 узаемазвязаных санетаў паяднаны ў вянок вянкоў вянкоў санетаў, знітаваных адной творчай задумай. Высока ацэнена і новая кніга Соф’і Шах «Дзівосы казачных краін» («Адукацыя і выхаванне», Мінск, 2022). Твор складаецца з некалькіх вянкоў санетаў, напісаных для дзяцей.

Напрыканцы лістапада Соф’я Шах, якая жыве і працуе ў Светлагорску, адзначыла 75-годдзе. Шчыра віншуем яе з юбілеем і новым статусам «Пісьменнік года Гомельшчыны», жадаем новых творчых перамог.

Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.