Вы тут

Урачыста адкрылі грамадскі пункт аховы правапарадку


Новы грамадскі пункт аховы правапарадку № 412 атрымаў прапіску ў Кастрычніцкім раёне г. Мінска, у будынку шматпавярховага дома ЖК «Мінск-Мір» па адрасе вуліца Левіна, 9.


Рашэнне аб яго размяшчэнні было прадыктавана клопатам аб гараджанах — жылы комплекс расце і дынамічна развіваецца, прыцягвае да сябе новых жыхароў. Цяпер для таго, каб асабіста звярнуцца да ўчастковага інспектара міліцыі па дапамогу, не трэба далёка ехаць. Усё — у крокавай даступнасці.

Як адзначыў падчас урачыстага адкрыцця грамадскага пункта аховы правапарадку міністр унутраных спраў Іван КУБРАКОЎ, Міністэрствам унутраных спраў робіцца ўсё для таго, каб супрацоўнікі органаў унутраных спраў як мага бліжэй былі да насельніцтва, каб людзям было больш камфортна вырашаць набалелыя пытанні. «Сёння ўчастковыя інспектары міліцыі — гэта той атрад, які бліжэй за ўсіх да насельніцтва, — заўважыў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Людзі да ўчастковага інспектара міліцыі звяртаюцца з рознымі пытаннямі».

Міністр выказаў удзячнасць старшыні Мінгарвыканкама за магчымасць працаваць супрацоўнікам органаў унутраных спраў у такіх камфортных умовах. Акрамя таго, Іван Кубракоў узнагародзіў каштоўным падарункам мінчаніна Якава Максімава, які аказаў садзейнічанне супрацоўнікам Кастрычніцкага РУУС у раскрыцці злачынства, а таксама ўручыў старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі Андрэю Бучко, які будзе весці прыём грамадзян у новым грамадскім пункце аховы правапарадку, у якасці падарунка ад МУС сертыфікат на ноўтбук.

— Апорны пункт стане тым месцам, якое сапраўды будзе забяспечваць сумесна з органамі ўлады, грамадскасцю, прадстаўнікамі розных арганізацый бяспеку нашых грамадзян, — выказаў упэўненасць старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. — Сапраўды, спектр пытанняў, з якімі звяртаюцца людзі, вельмі шырокі. 

Па словах Уладзіміра Кухарава, гледзячы на новы грамадскі пункт аховы правапарадку, гарадскія ўлады будуць удасканальваць астатнія пункты. «Разам мы зможам сапраўды вырашыць усе пытанні, таму што на сённяшні дзень чалавек мае патрэбу ў дапамозе і, застаючыся адзін, ён адчувае сябе няўтульна, безабаронна, — заўважыў мэр Мінска. — Аднак калі ён будзе ведаць, што ёсць месца, дзе яму дапамогуць, акажуць садзейнічанне, проста паразмаўляюць — гэта ўжо вельмі каштоўна».

Старшыня Мінгарвыканкама ўручыў узнагароды шэрагу ўчастковых інспектараў міліцыі Кастрычніцкага РУУС — за праяўленую прафесійную ініцыятыву і высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці. З рук Уладзіміра Кухарава пасведчанні члена добраахвотнай дружыны атрымалі грамадзяне, якія выказалі жаданне дапамагаць міліцыі ў забеспячэнні грамадскага парадку ў родным горадзе.

Кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Генадзь Любатынскі адзначыў важнасць падзеі для жыхароў раёна і ўручыў сімвалічны ключ ад грамадскага пункта аховы правапарадку № 412 начальніку Кастрычніцкага РУУС г. Мінска палкоўніку міліцыі Аляксандру Гільдзюку. Пасля таго, як сімвалічная стужка была перарэзана, ганаровых гасцей запрасілі азнаёміцца з новым аб’ектам.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».