Вы тут

Качанава наведала дзіцячы гарадок Ленінскага раёна Мінска


Старшыня Савета Рэспублікі наведала дзіцячы гарадок Ленінскага раёна сталіцы. Наталля Качанава павіншавала дзяцей і педагогаў з надыходзячымі святамі, а таксама ўручыла салодкія падарункі і сертыфікат на набыццё спецыяльнага абсталявання для ўстановы. Гэта далёка не першая сустрэча Наталлі Качанавай з выхаванцамі дзіцячага гарадка: у мінулым годзе старшыня Савета Рэспублікі ўжо наведвала ўстанову падчас навагодніх святаў, а пасля некаторыя дзеці былі запрошаныя ў Савет Рэспублікі.


— Я шчыра віншую вас з Новым годам, — звярнулася да дзяцей Наталля Качанава. — Я вельмі хачу, каб вашы мары спраўдзіліся. Жадаю вам, каб вы былі здаровымі, моцнымі людзьмі, якія сапраўды любяць сваю краіну. Так павялося, што з некаторымі з вас мы пазнаёміліся ў мінулым годзе — вы былі нашымі гасцямі ў Савеце Рэспублікі. Зараз мы прыехалі да вас зноў і я ўпэўнена, што наша сяброўства будзе працягвацца. Я памятаю, што вы прасілі, каб я перадала вашы словы падзякі Прэзідэнту нашай краіны. Я гэта выканала і перадала Аляксандру Рыгоравічу вашы пажаданні і распавяла аб тым, якія вы слаўныя дзеці. А зараз я перадаю вам словы ад Прэзідэнта: ён пажадаў вам усяго самага найлепшага.

Звяртаючыся да старшакласнікаў, старшыня Савета Рэспублікі пажадала ім атрымаць менавіта тую спецыяльнасць, пра якую яны мараць, а маленькім дзеткам — добрай вучобы і насычаных канікулаў:

— У гэты святочны дзень я таксама хачу павіншаваць нашых педагогаў. Нізкі вам паклон за вашу працу: вы аддаяце часцінку цеплыні нашым дзеткам, якіх мы бязмерна любім.

Наталля Качанава таксама адзначыла, што для яе навагоднія сустрэчы з дзецьмі — шчасце:

— Яны такія маленькія, але ўжо патрыёты сваёй краіны: заўсёды гавораць аб тым, як любяць сваю родную Беларусь, ведаюць сваю гісторыю — я ў гэтым пераканалася неаднойчы. Таму дай бог ім шчасця і здароўя, а мы заўсёды будзем разам з імі. І калі кожны будзе разумець, што ад нас залежыць шчасце кожнага дзіцяці ў краіне, гэта будзе выдатна, — падсумавала старшыня Савета Рэспублікі.

Выхаванцы дзіцячага гарадка выступілі з музычнымі нумарамі, павадзілі карагод з гасцямі свята, а таксама ад імя дзяцей Ленінскага раёна падаравалі старшыні Савета Рэспублікі альбом і малюнак Лошыцкай сядзібы. Наталля Качанава адзначыла, што ўсе падарункі будуць захоўвацца ў музеі Савета Рэспублікі.

Арына КАРПОВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.