Вы тут

Хмель павіншаваў дзяўчат Петрыкаўскага вучылішча з Новым годам


Салодкія гасцінцы і тры рэцэркулятары (прылады для ачысткі і абеззаражвання паветра) прывёз у падарунак навучэнцам Петрыкаўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 1 лёгкай прамысловасці міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.


Такія сустрэчы перад навагоднімі святамі ў межах акцыі «Нашы дзеці» даўно стала добрай традыцыяй. Да прыезду высокага госця мясцовыя майстрыхі рыхтуюцца загадзя. Пішуць сцэнарый святочнага прадстаўлення, шыюць касцюмы, упрыгожваюць пакоі. Атрымліваецца ўсё гэта добра, бо ў руках у кожнай вучаніцы лічы што гатовая прафесія. А па завяршэнні навучання з вучылішча, куды дзяўчаты трапляюць цяжкімі падлеткамі, выходзяць дарослыя людзі з зусім іншым светапоглядам і швейнымі ўменнямі.

Дарэчы, па сцэнарыю, госці не проста глядзяць святочны канцэрт і гавораць урачыстыя словы, а становяцца актыўнымі ўдзельнікамі праграмы. Карагоды з Дзедам Марозам і Снягуркай, творчыя нумары, адмысловыя конкурсы і танцы — усё гэта разам.

Завіталі на свята і госці з раёну. Першы намеснік дырэктара-галоўны інжынер Белкамунпраекту Аляксей Чыгір падарыў дзяўчатам дзве мікрахвалёўкі, а дырэктар Петрыкаўскага райжылкамгасу Сяргей Гайчук — бытавы пыласос. Вядома, аднымі падарункамі абыйсціся не ўдалося — абавязковы ўдзел у агульнай святочнай атмасферы і забаўках гасцям таксама быў забяспечаны.

На развітанне Андрэй Хмель падзякаваў дзяўчатам і пажадаў ім берагчы і цаніць кожны пражыты дзень і напаўняць яго добрымі справамі і светлымі марамі:

— Няхай год будзе ўдалым і шчаслівым і запомніцца мноствам яркіх і пазітыўных момантаў. Жадаю моцнага здароўя вам і вашых блізкім. Перамены хай будуць толькі добрымі, а задуманае — ажыццяўляецца.

Ірына СІДАРОК

Фота з газеты «Петрыкаўскія навіны»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.