Вы тут

Ва ўнутраных войсках прэзентавалі атрад спецназа «Рысь»


Прапанова па змяненні ў структуры ўнутраных войскаў і стварэнні, зыходзячы з сучасных рэалій, новага фарміравання ў складзе вайсковай часці 3214 была ўнесена намеснікам міністра — камандуючым унутранымі войскамі Мікалаем Карпянковым. Яе падтрымаў кіраўнік міліцэйскага ведамства і зацвердзіў Прэзідэнт.


Асноўнымі задачамі новага атрада спецназа «Рысь» з’яўляюцца барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійнымі разведвальнымі групамі. Хуткасць і мабільнасць, самая сучасная экіпіроўка і ўзбраенне, найвышэйшы ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі — адметныя рысы атрада.

— Ідэю фарміравання асаблівага падраздзялення спецыяльнага прызначэння ў сістэме МУС падказаў час і абстаноўка вакол нашай краіны, — адзначыў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў. — Аналізуючы студзеньскія падзеі ў Казахстане, вопыт правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, а таксама падзеі ў нашай краіне ў 2020 годзе, мы вырашылі павялічыць баявыя магчымасці Міністэрства ўнутраных спраў за кошт стварэння ў Мінску і ў далейшым ва ўсіх абласных цэнтрах атрадаў спецыяльнага прызначэння.

Па словах кіраўніка ведамства, у выпадку спробы экстрэмісцкіх фармаванняў уздзейнічаць на дзейную ўладу сілавым шляхам, супрацоўнікам «Рысі» трэба будзе выконваць баявыя задачы сумесна з калегамі з СПБТ «Алмаз», СОБРа і АМАПа. Куратарства над новым падраздзяленнем узяў памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Барсукоў.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».