Вы тут

Другі сезон папулярнага шоу «Фактар.BY» у самым разгары


Другі сезон папулярнага шоу «Фактар.BY» у самым разгары: увазе гледачоў прапанаваныя штотыднёвыя прамыя эфіры, падчас якіх канкурсанты выконваюць песні розных эпох. Арганізатары і рэжысёры-пастаноўшчыкі смела эксперыментуюць з вобразамі ўдзельнікаў. Напрыклад, можна ўбачыць, як Аліса з Краіны цудаў спявае песню «Я сошла с ума» гурта «Тату». Кожны конкурсны дзень нясе мноства нечаканасцяў: сказваецца і хваляванне ўдзельнікаў, і ўзровень падрыхтоўкі да музычнага нумара, і, зразумела, тое, што ўсё адбываецца ў прамым эфіры — права на памылку няма.


Канцэпцыя шоу засталася ранейшай: чатыры зорныя настаўнікі падбіраюць сабе падапечных і на працягу ўсяго конкурсу курыруюць маладых выканаўцаў, даюць парады і дапамагаюць стварыць незабыўны нумар. У другім сезоне «Фактара.BY» настаўнікамі сталі Сяргей Саседаў, Вольга Бузава, Руслан Аляхно і Сярога. Менавіта яны выбіраюць песню, якую давядзецца спяваць канкурсанту.

— Адна з галоўных адметнасцяў другога сезона — назва, якую яшчэ ў першым сезоне трэба было зрабіць сваёй, — распавёў «Звяздзе» Руслан Аляхно. — Геаграфія «Фактара.BY» значна пашырылася: да нас прыехалі выканаўцы не толькі з Расіі, але і з Францыі. Гэта, безумоўна, робіць наш праект унікальным: людзі прыязджаюць да нас, каб раскрыць свой талент і стаць папулярнымі. Лічу, што «Фактар.BY» — шоу сусветнага ўзроўню, яно стала пляцоўкай для таленавітай моладзі, дзе можна прадэманстраваць свой патэнцыял.

Лёс канкурсантаў вырашаюць гледачы, менавіта яны падчас прамых эфіраў выбіраюць найлепшага праз СМС-галасаванне. А калі большасць з іх вырашыць, што ўдзельнік выступіў слаба — выканаўца сыходзіць з шоу. Блогер праекта, суперфіналістка мінулага сезона Анастасія Краўчанка распавяла, што сустракаецца з удзельнікамі не толькі падчас прамых эфіраў, але і прыходзіць у іншыя дні, каб падзяліцца вопытам і даць парады:

— Я дапамагаю эмацыйна закрытым канкурсантам крыху раскрыцца. Яны ўсе вельмі добрыя, мэтанакіраваныя, душэўныя і дружныя. Вядома, вельмі хвалююцца: увесь тыдзень у іх праходзяць рэпетыцыі, а ў пятніцу — дзень прамога эфіру. Тады ўдзельнікі сыходзяць унутр сябе, зачыняюцца ў грымёрках, але я разумею, што ім патрэбен час, каб сабрацца з сіламі. Дзякуючы дасведчанаму сцэнарысту падчас інтэрв'ю канкурсанты, самі таго не заўважаючы, успамінаюць кранальныя гісторыі са свайго жыцця.

Сапраўды, так званыя візітоўкі сталі адметнай рысай «Фактара.by». Перад выступленнем кожнага ўдзельніка гледачоў знаёмяць з гісторыяй выканаўцы, часцей за ўсё яна даволі складаная і часам трагічная. Так многім канкурсантам давялося пераадолець нямала перашкод, каб дасягнуць сваёй мары. Кожны з удзельнікаў — асоба з уласнымі прынцыпамі і поглядамі на жыццё. Як адзначыў музыкальны крытык і сябра журы Сяргей Саседаў, апошняе рашэнне ўсё роўна застаецца за гледачом:

— Я не хачу казаць, хто з удзельнікаў лепшы: няхай вырашае наш глядач. Мы, сябры журы і арганізатары, не хочам нічога навязваць. Зразумела, мы шмат працуем з удзельнікамі, але пры гэтым сочым, каб яны адпачывалі — песня не павінна быць «запетай» у прамым эфіры. Мы імкнёмся, каб глядач атрымаў асалоду ад прагляду нашых гала-канцэртаў.

Кожную пятніцу тэлеканал «Беларусь 1» запрашае гледачоў да прагляду прамых эфіраў «Фактара.BY». Якую музыкальную эпоху абралі арганізатары гэтым разам і хто з удзельнікаў паедзе дадому, можна будзе даведацца 23 снежня ў 20.45. А ў выпадку, калі вы не паспелі ўбачыць шоу у прамым эфіры, усе запісы выпускаў ёсць на You-Tube канале праекта.

Арына КАРПОВІЧ

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Загаловак у газеце: Без права на памылку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».