Вы тут

Зімовыя канікулы ў «Пясочніцы», «Калядныя вячоркі» і «Open Шафа»


Зімовыя канікулы ў «Пясочніцы», «Калядныя вячоркі», «Open Шафа», «Вечар усходніх культур», Выстава «Калядныя замалёўкі — 2022», «Новы год у Броўкі», Новы год у ГЗЦ «Galeria Minsk», Навагодняе шоу на Мінскім дэльфінарыі, Выстава «Почырк майстра», Выстава «Сляды на зямлі», Выстава Аляксандра Карпана, Навагодні Сезон у Музеі Ката — штотыднёвая афіша «Звязды».


Зімовыя канікулы ў «Пясочніцы»

Дзе: г. Мінск, «Пясочніца», вул. Куйбышава, 45

Калі: 22-30 снежня

Колькі: бясплатна

З 22 па 30 снежня для ўсіх жыхароў сталіцы зноў адкрые свае дзверы папулярная пляцоўка стрыт-фуда — «Пясочніца».

У гэтым годзе пераднавагоднія дні ў «Пясочніцы» стануць яшчэ больш насычанымі.

Гасцей пляцоўкі будуць чакаць разнастайныя актыўнасці: навуковыя шоу, танцавальныя флэшмобы, калядныя карагоды і танцы, а таксама вялікая колькасць артыстаў, такіх як цыркавыя жанглёры, вясёлыя Санты, музыканты, штукары, хадулісты і многія іншыя.

Як заўсёды неад’емнай часткай пляцоўкі стануць розныя фуд-тракі, якія прапануюць усім жадаючым сэты па фіксаваным кошце — 12 BYN.

У атмасферных зонах «Pernod Ricard» госці змогуць паспрабаваць гарачыя кактэйлі і атрымаць падарункі, а таксама паўдзельнічаць у актыўнасцях у зоне «Voka».

«Пясочніца» адкрые свае дзверы для ўсіх жадаючых атрымаць асалоду ад зімовай атмасферы і зарадзіцца святочным настроем. Пляцоўку можна наведаць штодня да 30 снежня з 13:00 да 22:00. 


«Калядныя вячоркі»

Дзе: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30

Калі: 23 снежня

Колькі: бясплатна

У 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на «Калядныя вячоркі».

У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята года — Каляды. Беларускія традыцыі свята прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён, у некаторых мястэчках краіны яны і дагэтуль развіваюцца і ўзбагачаюцца.

Што трэба мець з сабой:

  • Цукеркі ці іншыя пачастункі;
  • Добры настрой і гатоўнасць спяваць ва ўсю моц.

Вас будзе чакаць расповед пра гісторыю свята на Беларусі, а таксама нечаканыя традыцыі завяршэння і сустрэчы новага года ад прадстаўнікоў іншых народаў. Не абыдзецца ўсё без каляднага цуду варажбы і прадказанняў на будучы год, а таксама святочных спеваў, якім навучаць і вас.


«Open Шафа»

Дзе: г. Мінск, «М11», пр. Машэрава, 11

Калі: 23-25 снежня

Колькі: бясплатна

Новая «Open Шафа» ўжо на гэтых выходных адбудзецца ў арт-прасторы «Фабрыка».

Што можна будзе рабіць?

  • Купляць падарункі;
  • Дзяліцца эмоцыямі;
  • атрымліваць асалоду ад размоў з цікавымі людзьмі;
  • Слухаць музыку;
  • Піць шампанскае, глінтвейн і есць мандарынкі;
  • Танцаваць у «Пясочніцы».

«Вечар усходніх культур»

Дзе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13

Калі: 23 снежня

Колькі: 10 BYN — дарослым, 7 BYN — дзецям ад 7 гадоў, бясплатна — дашкольнікам

З 17:00 да 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца культурнае мерапрыемства «Вечар усходніх культур».

У праграме свята — выступленне лаўрэата Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г.Гродна Тэатра ўсходняга танца «Тамазур». Для ўсіх жадаючых, у рамках канцэртнай праграмы, адбудзецца майстар-клас па ўсходніх танцах. Падчас мерапрыемства пройдзе шоу нацыянальных строяў розных усходніх краін, дэгустацыя сірыйскай і палестынскай нацыянальнай кухняў.

Наведвальнікам прадставяць культуру Палестыны, Сірыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Катара, Пакістана, Туніса, Лівана, Ірака, Іарданіі, Алжыра і Егіпта.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах культурнага праекта «Пад адзіным небам Беларусі» пры падтрымцы Пасольстваў Палестыны, Сірыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Катара, Пакістана ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Палестынская абшчына».


Выстава «Калядныя замалёўкі — 2022»

Дзе: г. Мінск, Музей гісторыі тэатра і музыкі, зав. Музычны, 5

Калі: 23 снежня — 15 студзеня 

Колькі: па ўваходнаму квітку ў музей

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі—2022».

Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурсу «Калядныя замалёўкі—2022» на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У гэтым годзе конкурс адзначае юбілей. Ужо дзесяць гадоў таленавітыя навучэнцы мінскіх школ і мастацкіх аб’яднанняў прадстаўляюць звыш ста арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства.


«Новы год у Броўкі»

Дзе: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Калі: 23 снежня — 8 студзеня 

Колькі: уваходны квіток + экскурсія 6 BYN з групы

Літаратурны музей Петруся Броўкі традыцыйна запрашае вас на «Новы год у Броўкі», дзе кожны знойдзе для сябе нешта цікавае. 

Набываючы ўваходны квіток вы атрымліваеце спецыяльную святочную экскурсію па кватэры народнага паэта з эстэтыкай савецкага Новага года: упрыгожванні, віншавальныя паштоўкі і характэрныя рэчы мінулага стагоддзя — атмасфера тагачаснага свята забяспечана.

Акрамя таго, маленькіх наведвальнікаў пацешыць майстар-клас па стварэнні і падпісанні віншавальных паштовак, якія можна будзе адразу запячатаць у канверт і даслаць блізкім.

Абавязковы папярэдні запіс.


Новы год у ГЗЦ «Galeria Minsk»

Дзе: г. Мінск, «Galleria Мінск», пр-т Пераможцаў, 9

Калі: 24-31 снежня 

Колькі: бясплатна

У «Galleria Minsk» прыязджае Санта разам са сваімі эльфамі. Будзе магчымасць загадваць жаданні, пісаць лісты, пакаваць падарункі, гутарыць і весяліцца.

Юудзе працаваць навагодняя пошта. Да 30 снежня дзіця можа напісаць ліст Санта Клаусу аб тым, што ён хацеў бы атрымаць на Новы год на спецыяльным бланку, а затым адправіць пасланне навагодняй поштай. На наступны дзень бацькі могуць забраць ліст на інфацэнтры ГЗЦ. Затым у паказаны час можна прынесці жаданы падарунак і ліст на той жа інфацэнтр. Эльфы даставяць усё пад ялінку і Санта асабіста ўручыць падарунак дзіцяці.

Эльфы Санта Клауса з задавальненнем спакуюць вашыя падарункі, набытыя ў «Galleria Minsk». Проста прад’явіце чэк на куплю. Таксама Санта з задавальненнем пагутарыць і сфатаграфуецца з усімі жадаючымі.

Разам са Снегавіком і Гномамі дзеці акунуцца ў атмасферу навагодняга свята. Будзуць танцаваць, гуляць, скакаць, збіраць снежкі, абдымацца і весяліцца.

Усе мерапрыемствы будуць праходзіць на 2 паверсе ГЗЦ, побач з казачнай навагодняй фотазонай.

Таксама ў гандлёвым цэнтры да 15 студзеня праходзіць вялікая дабрачынная акцыя «Каляды прыходзяць да кожнага». Любы жадаючы можа дапамагчы сабраць падарункі і неабходныя рэчы для выхаванцаў дзіцячых дамоў, псіханеўралагічных цэнтраў, рэабілітацыйных цэнтраў, бальніц і шматдзетных сем’яў.


Навагодняе шоу на Мінскім дэльфінарыі

Дзе: г. Мінск, Мінскі дэльфінарый,вул. Ташкенцкая, 40

Калі: 24 снежня — 8 студзеня 

Колькі: 32 BYN, дзецям да 5 гадоў — бясплатна

На навагодніх паданнях вас чакаюць дзіўныя дэльфіны, пацешныя марскія коцікі, непараўнальны марскі леў і сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай.

Гэта займальнае казачнае навагодняе шоу з вясёлымі песнямі і музыкай, любімымі героямі і нашымі марскімі артыстамі падорыць ўсёй сям’і навагодні настрой і бязмежны зарад пазітыву на ўвесь год.

Арганізатары будуць рады вас бачыць на навагодніх шоу з 24 снежня па 8 студзеня ў 12:00, 15:00 і 18:00, штодня, без выходных.

Таксама звярніце ўвагу, што прадстаўленні 31 снежня ў 18:00 і 1 студзеня ў 12:00 адмяняюцца.

Прадстаўлення праходзяць у цёплым памяшканні пад купалам.


Выстава «Почырк майстра»

Дзе: г. Мінск, Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова, 4

Калі: 27 снежня — 31 сакавіка

Колькі: 5 BYN — дарослым, 3 BYN — студэнтам/пенсіянерам, 2,5 BYN — дзецям

У выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачне працу персанальная выстава «Почырк майстра», арганізаваная да 100-годдзя з дня нараджэння мастака-пастаноўшчыка кінастудыі «Беларусьфільм» Яўгена Ганкіна.

Адзін з першых прадстаўнікоў бліскучай плеяды беларускіх мастакоў кіно пасляваеннага перыяду за амаль 50 гадоў служэння «дзясятай музе», з 1946 па 1993 гады, удзельнічаў у стварэнні больш за два дзесяткі мастацкіх фільмаў, многія з якіх увайшлі ў «залаты фонд» беларускага кіно («Паўлінка», «Нашы суседзі», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Я родам з дзяцінства», «Белыя Росы», «Яго батальён» і інш.). 

Эскізы дэкарацый і касцюмаў да большасці з гэтых карцін (з акцэнтам на кінакамедыю, ваенную драму і гістарычны фільм) і складаюць аснову экспазіцыі выставы. 

Каля 100 аўтарскіх работ у спалучэнні з багатым дататковым матэрыялам (фатаграфіі, малюнкі, асабістыя рэчы) утвараюць своеасаблівую панараму жыцця і творчасці Я. Ганкіна, фарміруюць вычарпальнае ўяўленне аб непаўторным «ганкiнскiм» почырку. 

Экспазіцыю істотна ўзбагачаюць тэматычныя інсталяцыі «У майстэрні мастака савецкага кіно і «Кадр з фільма», разнастайны відэаматэрыял: у рэжыме нон-стоп дэманструюцца падборка характэрных (з пункту гледжання мастацкага почырку майстра) фрагментаў з асноўных фільмаў Я. Ганкіна, а таксама дакументальная стужка пра мастака «Легендамі не карануйце нас... »

Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца 27 снежня ў 17:00.


Літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Таямніцы дзеда Кандрата»

Дзе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Калі: да 31 снежня 

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягвае працаваць часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыі «Таямніцы дзеда Кандрата», прысвечанай 100-годдзю пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

Праект рэалізаваны пры ўдзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, філіяла «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Прадметны шэраг экспазіцыі прадстаўлены матэрыяламі з фондаў музея (рукапісы, фотаздымкі розных гадоў, дакументы, сувеніры, асабістыя рэчы, кнігі) і прадметамі ўстаноў-партнёраў. Дапаўняюць выставу матэрыялы з сямейнага архіва пісьменніка, якія ніколі раней не экспанаваліся.

Наведвальнікі пазнаёмяцца з асноўнымі этапамі жыццёвага і творчага шляху Кандрата Кандратавіча, праявамі і таямніцамі яго шматграннага таленту. Так, напрыклад, сярод іншага пісьменнік паўстае як выдатны знаўца мовы. Напісаная пісьменнікам кніга філалагічных загадак-амонімаў «Загадкі дзеда Кандрата» адрасавана пакаленням беларускіх дзетак, каб яны не гублялі цікавасці да роднай мовы. Паводле гэтага выдання для маленькіх наведвальнікаў выставы сумесна з праектам «Скарбонка гульняў» распрацаваны інтэрактыўны дадатак — настольная гульня «Загадкі дзеда Кандрата».

Куратар — Кажамяка Святлана Уладзіміраўна. Тэл. +375 (17) 395-44-47.


Выстава «Прасы на ўсе лады»

Дзе: Музей «Лошыцкая сядзіба», г. Мінск, праезд Чыжэўскіх 8/2, 10

Калі: да 31 снежня

У прысядзібным флігелі музея «Лошыцкая сядзіба», філіяла ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», працуе выстава «Прасы на ўсе лады», на якой прадстаўлена больш за 500 чыгунных, латунных, драўляных (!), вугальных і «з душой», газавых і спіртавых прасаў XVIII — пач. XX стст, а таксама ранніх мадэляў электрычных прасаў XIX-XX стст. з прыватных калекцый.

На выставе будзе цікава даведацца, што такім фразеалагізмам, як «сагрэць душу», «укладваць душу», нават «выняць душу» мы абавязаны прасу. У XVIII ст. у прамысловай вытворчасці з’явіўся прас з металічным бруском-укладышам — «душой» з націскам на першы склад. «Душу» кідалі ў печку, распалялі і ўстаўлялі ўнутр, а ад яе ўжо грэўся ўвесь прас. Прадстаўленыя на выставе латуневыя і бронзавыя прасы «з душой» маюць «гільяціну», фігурны дызайн ручак у выглядзе дэльфінаў, карыатыд і іншых міфічных істот.

Сярод незвычайных для сучасніка-прасы для більярднага стала, пальчатак, капелюшоў, «гафратары» руш і валанаў для сукенак-крыналінаў, а таксама каўнерыкаў для мужчынскіх кафтанаў, флутэры і некаторыя іншыя. Унікальнымі з’яўляюцца шкляны і паравы прасы.

Самых маленькіх наведвальнікаў пацешаць цацачныя прасы, міні-прасы, прас з саломы.


«Лялькі-берагіні»

Дзе: Музей «Лошыцкая сядзіба», г. Мінск, праезд Чыжэўскіх 8/2, 10

Калі: да 31 снежня

Колькі: 5 BYN

Ммузей «Лошыцкая сядзіба», філіял ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», запрашае на майстар-клас «Лялькі-берагіні» на выставе народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Скарбонка памяці».

Першыя лялькі з’явіліся ў глыбокай старажытнасці і з таго часу чалавек не растаецца з імі. Лялька захавала адгалоскі старажытных уяўленняў і вераванняў, уяўленні пра свет, дабрыню і прыгажосць.

Гульню ў лялькі нашы продкі-беларусы не лічылі пустой забавай, а наадварот, заахвочвалі. Верылі, што чым больш дзіця гуляе і старанна робіць ляльку, тым большы будзе дастатак у сям’і, а жыццё паспяховей.
На майстар-класе Вы даведаецеся, чым адрозніваюца лялькі «стаўбушкі», «пеленашкі», «неразлучнікі», «мотанкі», зможаце іх зрабіць з тканіны, як гэта рабілі нашы продкі да сярэдзіны мінулага стагоддзя.

Вырабляючы абярэг сваімі рукамі, вы перададзіце яму часцінку сябе. Працэс павінен праходзіць у добрым настроі. Задача лялькі абараніць чалавека ад «злых сіл», прыняць на сябе хваробы і няшчасці, а таксама дапамагчы дзецям праз лялечны свет увайсці у «дарослае жыццё», а дарослым ізноў адчуць сябе дзецьмі.

Лялькі-берагіні, якія выраблены сваімі рукамі, стануць абярэгам вашых сям’і і дзіцяці, цікавай цацкай для дзяцей, добрым падарункам любым матулям, бабулям і каханым.


100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг

Дзе: Музей кнігі, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116

Калі: да 31 снежня

Колькі: па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра

Выстава прысвечана гісторыі фарміравання фонда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і дэманструе найбольш значныя і каштоўныя ўзоры беларускай і сусветнай кніжнай спадчыны, назапашанай за 100 гадоў.

Фонд галоўнай бібліятэкі краіны на сёняшні дзень налічвае звыш 10 млн. экз. дакументаў. У гэтым багацці ведаў вылучаецца сваёй унікальнасцю калекцыя рукапісных і друкаваных выданняў XV — пачатку XXI ст., якая пачала фарміравацца адначасова з заснаваннем бібліятэкі ў 1922 г. У яе аснову ўвайшлі былыя магнацкія і шляхецкія бібліятэкі, бібліятэчныя зборы розных устаноў, прыватныя кнігазборы вядомых дзеячаў культуры, мастацтва, навукі і г. д.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі пазнаёмяць наведвальнікаў з калекцыямі рукапісаў, інкунабулаў, палеатыпаў, старадрукаваных кніг XVI–XVIII стст., рэдкіх кніг XIX — пачатку XXI ст.

Выстава прадставіць эвалюцыю кнігі і фондаў бібліятэкі. Тут можна будзе пабачыць кнігі на розных матэрыялах, пачынаючы з гліняных таблічак, пальмавых лістоў, пергамента, і заканчваючы паперай; і ў розных формах: ад скрутка да кодэкса. Шэраг асобнікаў экспануецца ўпершыню.


Выстава «Гарадскі праменад. Мінск на старых паштоўках»

Дзе: г. Мінск, пл. Свабоды, 2А

Калі: да 31 снежня

Колькі: 6 BYN — дарослым, 4,5 BYN — студэнтам/пенсіянерам, 2,5 BYN — школьнікам

У Мінскай гарадской ратушы пачала працу выстава «Гарадскі праменад. Мінск на старых паштоўках». Экспануецца філакартычная калекцыя з прыватнага збору і паштоўкі з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Яшчэ сто гадоў таму амаль забытая ў наш час паштовая паштоўка была галоўным сродкам камунікацыі на адлегласці. Музейныя работнікі актыўна выкарыстоўваюць такія калекцыі вінтажных паштовак у сваёй працы, каб адсачыць змяненне аблічча горада, і цяпер Музей гісторыі горада Мінска прадстаўляе ўвазе наведвальнікаў Ратушы краявідныя фотапаштоўкі векавой даўнасці.

Экспазіцыя ўяўляе цікавасць для знаўцаў гісторыі горада, усіх, хто цікавіцца яго мінулым, а таксама філатэлістаў і філакартыстаў. Запрашаем здзейсніць падарожжа па вуліцах і плошчах дарэвалюцыйнага Мінска на нашай выставе, а потым прагуляцца па цэнтры і параўнаць, як наш горад змяніўся за апошнія сто гадоў.


Кінаклуб «Cinemascope. Зімовыя гісторыі»

Дзе: Музей-майстэрня З. Азгура, г. Мінск, вул. Азгура, 8

Калі: да 6 студзеня 

Колькі: 10 BYN

Адметнай асаблівасцю праекта з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных бесправадных навушнікаў, якія працуюць на радыёчастоце. Дзякуючы гэтай тэхналогіі, паказы праходзяць у бясшумным рэжыме і арганічна ўпісваюцца ў існуючую гарадское асяроддзе, не парушаючы нічый спакой.

Фільмы:

  • 23.12 «Каляды ў Канэктыкуце»
  • 30.12 «Кватэра»
  • 6.01 «Каляды, зноў»

Кінаклуб «Cinemascope. Зіма ў манахроме»

Дзе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16/3, 2 паверх

Калі: да 7 студзеня 

Колькі: 10 BYN

Спецыяльная праграма зімовых фільмаў ад праекта Cinemascope ў прасторы «Манахром».

Усе фільмы ў рамках праграмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі.

Фільмы: 

  • 24.12 «Каляды, зноў»
  • 7.01 «Мая ноч у Мод»

Мастацка-дакументальная выстава «КП 2022»

Дзе:  г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Калі: да 7 студзеня 

Колькі: бясплатна 

У супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча з’явілася традыцыя — ствараць напрыканцы года выставу паводле новых паступленняў у фонды, не выключэннем стаў і гэты год.

Загадкавыя для старонняга чалавека літары — «КП», якія з’яўляюцца часткаю назвы мастацка-дакументальнай выставы, не выклікаюць пытанняў у музейшчыкаў. Кожны, нават «самы» малодшы навуковы супрацоўнік, ведае сакрэт — «Кніга Паступленняў». Калі казаць іншымі словамі, гэта адзін з найбольш важкіх, «лёсавызначальных» дакументаў для прадмета ці мастацкай працы, кнігі ці аўтографа, бо з моманту запісу-уліку пачынаецца новае, музейнае жыццё.

Мастацка-дакументальная выстава «КП 2022» з’яўляецца вынікам напружанай пошукавай і навукова-даследчай працы супрацоўнікаў музея, дэманструе сувязі з нашчадкамі роду Багдановічаў і Мякотаў, супрацу з беларускімі і замежнымі даследчыкамі жыцця і творчасці М.Багдановіча, падтрымку маладых творцаў.


Выстава «Сляды на зямлі»

Дзе: г. Мінск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15

Калі: да 8 студзеня

Колькі: 6 BYN — дарослым, 4,5 BYN — студэнтам/пенсіянерам, 2,5 BYN — школьнікам

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава акварэлі Уладзіміра Рынкевіча «Сляды на зямлі». Выстаўка прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння аўтара.

На выстаўцы дэманструецца больш за 60 твораў вядомага беларускага мастака-акварэліста, мастацтвазнаўцы, педагога, арт-куратара Уладзіміра Іванавіча Рынкевіча (1952–2021). Прадстаўленыя работы створаны ў апошнія два дзесяцігоддзі. Сярод іх серыі «Афон», «Валаам», «Маўчанне ля абразоў».

Мастацкая практыка ў галіне акварэльнага жывапісу з’яўлялася асноўным відам творчай дзейнасці Рынкевіча. Стылёвая асаблівасць яго твораў заключаецца ў спалучэнні фігуратыўна-дэкаратыўнага і абстрактна-экспрэсіўнага напрамкаў. У індывідуальнай манеры акварэліста сінтэзаваліся традыцыйныя і сучасныя, а нярэдка і эксперыментальныя прыёмы акварэльнага мастацтва.

Крыніцай пазнання сутнасных аспектаў мастацтва для Уладзіміра Іванавіча стала навукова-даследчая работа ў галіне гісторыі беларускай графікі. Ён выступаў аўтарам і арганізатарам шэрагу культурна-асветніцкіх і мастацка-адукацыйных праектаў.

Уладзімір Рынкевіч з’яўляецца аўтарам 132 навуковых, метадычных і навукова-папулярных выданняў, мастацтвазнаўчых прац па гісторыі і праблемах развіцця сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва, сярод якіх 9 самастойных кніжных выданняў. Галоўная мастацтвазнаўчая праца аўтара — навукова-папулярнае выданне 2020 года «Акварэлія. Беларускі акварэльны жывапіс».

На аснове аўтарскай канцэпцыі Уладзіміра Іванавіча пастановай Расонскага райвыканкама Віцебскай вобласці ў 2019 годзе адкрыта першая ў Беларусі «Акварэльная галерэя».

У сваёй творчасці мастак імкнуўся да вобразнага пераасэнсавання рэчаіснасці, зразумення глыбіннай сутнасці чалавечага жыцця. Асноўным пастулатам, да якога прыйшоў Уладзімір Іванавіч, з’яўляецца перакананасць, што ў культурна-эстэтычным развіцці грамадства менавіта духоўнасць выяўленчага вобраза павінна стаць ідэйным стрыжнем мастацкай творчасці, вышэйшым абгрунтаваннем этыкі і маральным крытэрыем ацэнкі мастацкага твора.


Выстава «Натхненне»

Дзе: г. Мінск, Бібліятэка № 18, вул. Каліноўскага, 55

Калі: да 8 студзеня 

Колькі: бясплатна

Увазе гледача прадстаўлена каля 40 работ, выкананых вышывальшчыцамі добра вядомага ў Мінску клуба «Сузор’е». Працуючы ў самых розных тэхніках (петыт-поінт, злічальны крыж і інш.) і валодаючы імі ў дасканаласці, майстрыхі ствараюць сапраўдныя шэдэўры — вышытыя карціны.

Сюжэты і жанры работ самыя разнастайныя. Агульная рыса, уласцівая ўсім прадстаўленым работ, — вытанчаны густ.


Выстава Аляксандра Карпана

Дзе: г. Мінск, Мастацкі музей, вул. Леніна, 20

Калі: да 15 студзеня 

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава Аляксандра Фёдаравіча Карпана, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння майстра.

Аляксандр Карпан (06.11.1953–18.08.2016) — адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў сусветна вядомай віцебскай школы акварэлі. Выпускнік мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава, ужо ў канцы 1970-х гадоў ён сам становіцца адным з яркіх педагогаў, выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю.

На працягу ўсяго творчага шляху мастак працаваў у розных жанрах, хаця і аддаваў перавагу нацюрморту, пейзажу і партрэту. Творы Аляксандра Карпана адрозніваюцца не толькі высокім майстэрствам выканання, але і непаўторнай індывідуальнай стылістыкай.

У апошнія два дзесяцігоддзі А.Карпан атрымаў прызнанне прафесіяналаў і гледачоў на буйных міжнародных акварэльных біенале ў Літве, Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Расіі і Беларусі. Творы мастака знаходзяцца ў фондах Полацкага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Арт-цэнтры імя Марка Ротка, а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях.


Выстава светлавых фігур

Дзе: г. Мінск, Мінскі заапарк, вул. Ташкенцкая, 40

Калі: да 15 студзеня 

Колькі: 12 BYN

З 15 снежня па 15 студзеня на тэрыторыі Мінскага заапарка будуць устаноўлены светлавыя фігуры жывёл, выкананыя з шаўковай тканіны і падсветленыя знутры шматлікімі лямпачкамі, а таксама рухомыя фігуры звяроў Афрыкі, падсветленыя звонку. Выстава падзелена на тры зоны розных відаў жывёл і працуе штодня з 19.00 да 23.00. 

Па цане звычайнага білета ў заапарк можна прагуляцца па яго тэрыторыі і паглядзець не толькі на звычайных жывёл, але і на іх рукатворныя копіі. Некаторыя светлавыя фігуры аб’яднаны ў захапляльныя кампазіцыі, якія суправаджаюцца гукавымі эфектамі.


Выстава рэпрадукцый карцін «Залаты пацалунак. Клімт. Муха. Тулуз-Латрэк»

Дзе: г. Мінск, «Артэль», пр-т Незалежнасці, 58/1

Калі: да 15 студзеня 

Колькі: 11-17 BYN

Выстава прысвечана стылю мадэрн у жывапісу і аб’ядноўвае працы трох знакамітых мастакоў-мадэрністаў, кожны з якіх вялікі або нават геніяльны ў сваёй творчасці: Густаў Клімт, Анры дэ Тулуз-Латрэк і Альфонс Муха.

Густаў Клімта — аўстрыйскі жывапісец, графік і дэкаратар. Яго імя, як правіла і асацыюецца са стылем мадэрн. «Пацалунак» — самая вядомая і вельмі характэрная карціна мастака, якая і дала назву выставе.

Анры дэ Тулуз-Латрэк — найбольш вядомы майстар Ар Нува (назва мадэрна) у Францыі. Плакаты Анры дэ Тулуз-Латрэка выдатна рабілі тое, для чаго і прызначаліся — рэкламавалі глянец парыжскага паўсвету. Менавіта плакаты прынеслі мастаку жаданую вядомасць.

Альфонс Муха, якога яшчэ пры яго жыцці наракалі геніяльным мастаком, цяпер называлі б хутчэй геніяльным дызайнерам. Бо справядлівасці дзеля варта сказаць, што яго жывапісныя карціны, у тым ліку і знакамітая серыя «Славянская эпапея» і блізка не былі такімі папулярнымі, як тыражуюцца вобразы рамантычных прыгажунь з афіш і этыкетак.

На выставе будуць прадстаўлены карціны ў тэхніцы жыкле, постэраў і малюнкаў мастакоў, забяспечаных апісаннем сюжэтаў і гісторыяй стварэння карціны.

Для гасцей будуць дзейнічаць экскурсіі. На памяць можна набыць сувенірную прадукцыю.

Тэхніка «жыкле», у якой будуць прадстаўлены работы на выставе, дазваляе цалкам узнавіць несмяротныя шэдэўры на натуральным палатне, Прайграць усе нюансы колеру і святлаценю, перадаць характар і фактуру мазка. Такім чынам, лічбавая мастацкая рэпрадукцыя — не імітацыя, а дакладнае, факсімільнае ўзнаўленне арыгінала.

Для наведвальнікаў будуць дзейнічаць экскурсіі ў групах па папярэднім запісе.


Выстава «У крохкім шары чароўны свет»

Дзе: г. Мінск, Галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15

Калі: да 22 студзеня 

Колькі: 2,5–5 BYN

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачалапрацу выстава «У крохкім шары чароўны свет» з калекцыі ёлачных упрыгожванняў Наталлі Кавалёвай (г. Віцебск).

Наталля Кавалёва — калекцыянер і рэстаўратар ёлачных цацак, у мінулым — настаўнік замежных моў. Займаецца калекцыяніраваннем на працягу 13 гадоў. На сённяшні дзень у яе калекцыі налічваецца больш за пяць тысяч асобнікаў ёлачных упрыгожванняў рознай тэматыкі

Выстава дэманструе, як на працягу пяці дзесяцігоддзяў мяняўся матэрыял — ад цяжкага таўстасценнага шкла так званых «крамлёўскіх цацак» да лёгкага, практычна бязважкага шкла і, нарэшце, небіткага пластыка.

Дэкор і сюжэты размаляваных шароў адлюстроўваюць важныя гістарычныя падзеі: усталяванне савецкай улады — шары з сімволікай, партрэтамі правадыроў рэвалюцыі; развіццё паветраплавання і засваенне космасу — мантажныя цацкі ў форме спадарожнікаў, ракет, касмічных аб’ектаў.

Асаблівую цікавасць выклікаюць цацкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, калі ў якасці шара выкарыстоўваліся звычайныя электрычныя лямпачкі, распісаныя ўручную. Гірлянды вырабляліся з тонкай меднай дроту, фальгі або каляровай паперы.

Навагоднія інсталяцыі, прыбраная ёлка, фігуры Дзеда Мароза і Снягуркі дапаўняюць экспазіцыю ёлачных упрыгожванняў, напаўняюць атмасферу радаснымі ўспамінамі з дзяцінства.


Выставачны праект «Сусветны поп-арт: ад Уорхала да Бэнксі»

Дзе: г. Мінск, НЦСМ, пр-це Незалежнасці, 47

Калі: да 22 студзеня 

Колькі: 8-12 BYN

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя FARBA адкрылі новы выставачны праект «Сусветны поп-арт: ад Уорхала да Бэнксі». Публіцы будзе прадстаўлена каля 80 твораў: ад папулярных серый «Мэрылін» і слоікаў супу «Кэмпбэл» Эндзі Уорхала да такіх бліскучых, але спрэчных сучасных прадаўжальнікаў поп-арта, як Рычард Раян і вобраз стрыт-арта Бэнксі.

Выстава ўяўляе сабой мноства сабраных разам, часам спрэчных і нават супярэчлівых дыялогаў паміж творцамі, гледачамі і крытыкамі. Нябачная, але адчувальная прысутнасць мастакоў дапамагае кожнаму, хто ўключыўся ў працэс, асэнсаваць гэтую з’яву.

Выстава традыцыйна ўяўляе і працы беларускіх аўтараў, творчасць якіх дапоўніць асноўную экспазіцыю. Гэта творы Вольгі Анашкінай, Паўла Асмакоўскага, Аляксандры Баўтрук, Вікторыі Богуш, Святланы Варабей, Міхаіла Дайлідава, Аляксандры Ягоравай, Валерыі Жылінскай і іншых мастакоў з фонду Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў.

Арганізатары падрыхтавалі некалькі сюрпрызаў, каб зрабіць наведванне выставы яшчэ больш запамінальным. Кожны наведвальнік зможа прайсці тэматычны квэст, які дазволіць у займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй. У прасторы выставы вы знойдзеце арыгінальныя фотазоны, дзе проста немагчыма не зрабіць кадр на памяць.


Выстава «А. Я. Архіпаў і майстры Саюза рускіх мастакоў»

Дзе: г. Мінск, Мастацкі музей, вул. Леніна, 20

Калі: да 22 студзеня 

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала працаваць выстава «А. Я. Архіпаў і майстры Саюза рускіх мастакоў». Новы выставачны праект прымеркаваны да 160-годдзя з дня нараджэння выдатнага мастака, жывапісца А. Я. Архіпава і 120-годдзя з даты заснавання «Саюза рускіх мастакоў» — найбуйнейшай выставачнай творчай арганізацыі ў гісторыі рускай мастацкай культуры першай чвэрці XX стагоддзя.

Шырокая юбілейная экспазіцыя ўзнаўляе мастацкую атмасферу выстаў «Саюза рускіх мастакоў», якія аб’ядналі практычна ўсіх найбуйнейшых дзеячаў рускага выяўленчага мастацтва пачатку XX стагоддзя.

Прадстаўленыя на выставе творы жывапісу, графікі і скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаёмяць з творчай спадчынай больш трыццаці выдатных майстроў рускага выяўленчага мастацтва, у тым ліку А. Я. Архіпава, М. А. Урубеля, А. М. Васняцова, К. А. Каровіна, С. Ю. Жукоўскага, Ф. А. Малявіна, П. І. Пятровічава, А. А. Рылова, А. С. Сцяпанава, Л. В. Туржанскага, К. Ф. Юона і іншых майстроў. 

Дапоўняюць экспазіцыю рэдкія выданні пачатку XX стагоддзя і каталогі выстаў аб’яднання.


Фотавыстава Марыны Бацюковай «Мары Марыны. Мінск»

Дзе: г. Мінск, Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116

Калі: да 23 студзеня 

У галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (22-гі паверх) працуе фотавыстава Марыны Бацюковай «Мары Марыны. Мінск», прымеркаванай да 955-годдзя горада.

Марына Бацюкова — удзельніца і куратар шматлікіх выставак і праектаў у Беларусі і за мяжой, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

У кругавароце фотавобразаў фотамастачкі — дзіцячыя ўспаміны, пырскі фантанаў, шум тралейбусаў, доўгія цені будынкаў, спякотнае лета і расколіны на асфальце пад пякучым сонцам сталіцы. Дапаўняюць панарамы горада мудрагелістыя формы каранёў-асацыяцый, якімі прасякнуты вуліцы, і дэталёвыя мініфатаграфіі будынкаў. Праз фотааб’ектыў уласнага ўспрымання аўтара Мінск паўстае горадам-марай, горадам, сатканым з гісторый і сноў.

Выстава арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.


«Музей ёлачных цацак»

Дзе: г. Мінск, Нацыянальны гістарычны музей, вул. К. Маркса, 12

Калі: да 23 студзеня

Колькі: 11 BYN — дарослым, 8 BYN — школьнікам/пенсіянерам, дзецям да 6 гадоў — бясплатна

У Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь ужо сёмы раз адкрылся дзверы навагодняга выставачнага праекта «Музей ёлачных цацак»! Традыцыйна праект праходзіць сумесна з Заводам ёлачных цацак «ГРАЙ» («Ганарыся Рэчамі АЙчыны!»).

Выстава — частка найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак, якая штогод папаўняецца новымі ўнікальнымі прадметамі з розных краін. Экспазіцыя раскажа гісторыю вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Пазнаёміць з традыцыямі навагодніх святаў, як еўрапейскіх, так і экзатычных краін (Конга, Перу, Інданезія, Новая Зеландыя, Паўночная Карэя). Любімыя і знаёмыя большасці бацькоў навагоднія цацкі савецкага перыяду дазволяць расказаць дзецям традыцыі навагодніх святаў са свайго дзяцінства. Адным з акцэнтаў праекта будзе традыцыйны інтэрактыўны мініяцюрны калядны гарадок.

Шпацыруючы ўздоўж вітрын са старадаўнімі ўпрыгожваннямі для елак, каляровымі шарамі і вінтажнымі цацкамі, госці музея адчуюць атмасферу і цеплыню зімовых святаў, натхняцца на пошукі незвычайных падарункаў для сваіх блізкіх!

Навагодняя цацка — гэта не толькі святочнае ўпрыгожванне елкі, але і прадмет гонару калекцыянераў. У апошні час з’явілася традыцыя — падаваць незвычайныя ёлачныя шары ў якасці навагодняга падарунка.

У рамках праекта будзе працаваць фірменны магазін фабрыкі «ГРАЙ».


Выстава Валянціна Губарава, Наталлі Івановай і Рыгора Іванова «Кот пад Новы год»

Дзе: г. Мінск, пл. Свабоды, 15

Калі: да 26 студзеня

Колькі: 8 BYN — дарослым; 5 BYN — дзецям, бясплатна — дзецям да 3 гадоў

Незвычайная арт-пляцоўка Мінска «Малінавы кот» прадставіць выставу Валянціна Губарава, Наталлі Івановай і Рыгора Іванова «Кот пад Новы год».

На выставе прадстаўлены работы знакамітых і вельмі розных ў творчых праявах беларускіх жывапісцаў, якія натхняюцца катамі. Мудрыя і добрыя, загадкавыя і смешныя каты аб’ядналі мастакоў, для кожнага з якіх характэрныя дзіцячая непасрэднасць у спалучэнні з талентам высокай пробы і дзіўная шчырасць.

Наведванне выставы «Кот пад Новы год» стане незабыўным падзеяй у чарадзе навагодніх мерапрыемстваў і падорыць вялікім і маленькім гледачам пазітыўны погляд на свет, адчуванне гармоніі і душэўнае цяпло.


Выстава «Экзатарыум»

Дзе: г. Мінск, Музей прыроды і экалогіі, вул. Багдановіча, 9А

Калі: да 29 студзеня

Колькі: 6 BYN — дарослым, 5 BYN — студэнтам/пенсіянерам, навучэнцам/дзецям — 4 BYN, дзецям да 3 гадоў — бясплатна

У экспазіцыі госці выставы змогуць паназіраць за насельнікамі джунгляў і пустыняў, палюбавацца іх грацыёзнасцю, убачыць гібрыд каралеўскага пітона і суматранского пітона, полаза Байрда, насатага полаза Буланжэ, пацучынага полаза, жабу-рагатку, амурскага полаза, а так жа многіх іншых. Разнастайныя прадстаўнікі Азіі, Афрыкі і Амерыкі — яркія і экзатычныя — ўразяць сваім выглядам і звычкамі.

Выстава зацікавіць як дарослых, так і дзяцей. Для маленькіх наведвальнікаў будзе арганізавана інтэрактыўная зона.


Навагодні Сезон у Музеі Ката

Дзе: г. Мінск, Музей ката, вул. Інтэрнацыянальная, 23

Калі: да 31 студзеня

Колькі: 12 BYN — дарослым, 10 BYN — студэнтам/дзецям

Гэтай зімой музей будзе рады падарыць Вам ўтульную і цёплую атмасферу, а таксама настрой навагодняга чараўніцтва. Вас чакае забаўляльны час з прыязнымі катамі і кошкамі, творы мастацтва, і шмат іншых забавак на кашэчую тэматыку.

Коцікі, якія жывуць у Музеі Ката, у мінулым бяздомныя. Пасля ператрымкі і ветэрынарнага агляду яны трапляюць у музей, а затым прыбудоўваюцца ў добрыя рукі.

Катакавярня, размешчанае ў Музеі Ката, дае кожнаму наведвальніку гарачыя напоі і прысмакі ў падарунак.


Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «...І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі «Полымя»»

Дзе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Калі: да 25 лютага

Колькі: 1,5–3 BYN

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «...І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі «Полымя» ствараецца ў межах выставачна-асветніцкага праекта па ўшанаванні памяці літаратараў міжваеннага пакалення «На хвалі часу, у плыні жыцця», створанага ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і ўстановай «Выдавецкі дома «Звязда».

У 2022 годзе святкуе 100-гадовы юбілей беларускі часопіс «Полымя». Сёлета гэтая дата і стане «адпраўнай кропкай» выставы. Назва цалкам змяшчае і плануемы экспазіцыйны змест. Амаль для ўсіх маладых літаратараў таго часу (у т.л. і «палыменцаў») своеасаблівай «творчай калыскай» з’явіўся «Маладняк», адкуль яны ўвайшлі ў буйны літаратурны свет. У пэўны час у пэўным месцы літаратурнае аб’яднанне «Маладняк» стала той самай свежай плынню ў беларускай савецкай літаратуры і дало жыццё іншым літаратурным суполкам. У яго шэрагах выхавалася цэлая плеяда маладых паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў, публіцыстаў, журналістаў, прапагандыстаў роднага слова. У 2022 г. мы адзначаем юбілейныя даты 14-ці пісьменнікаў міжваеннага перыяду (большасць з іх — «маладнякоўцы»), агляд жыцця і творчасці якіх таксама прадстаўлены на экспазіцыі.

Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Іван Шамякін, Іван Мележ, Янка Брыль... Гэтыя і іншыя вядомыя імёны засталіся ўпісанымі ў гісторыю часопіса «Полымя». Нават у сваім салідным 100-гадовым узросце «Полымя» не спяшаецца падводзіць вынікі, бо актыўна жыве і рухаецца наперад. Агульная інфармацыя пра часопіс «Полымя» даступная і ў інтэрнэце, і ў бібліятэках. Мы паспрабуем «ажывіць» час, тыя грамадска-культурныя абставіны, калі ўзнікла «Полымя», 1920-я — 1930-я гады, паглядзець на даўнія факты па-новаму.


Выстава «Зімовая»

Дзе: г. Мінск, Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116

Калі: да 27 лютага 

Колькі: па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра

У экспазіцыі — жывапіс і графіка сучасных беларускіх мастакоў, работы якіх аб’яднаны агульнай тэмай — святочнай пераднавагодняй зімой. У розных тэхніках, манерах аўтары-ўдзельнікі выстаўкі прадстаўляюць сваё бачанне адметнай пары года — казачнай і напоўненай марамі, поўнай надзей і ўсмешак.

«Зімовая» выстаўка прадэманструе гледачам разнастайную панараму пераднавагодніх вобразаў, калейдаскоп святочных пажаданняў, традыцый, успамінаў і асацыяцый. Аматары Калядных гулянняў, цудаў Раства, выканання жаданняў у навагоднюю ноч змогуць памроіць і зарадзіцца выдатным настроем

Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.


Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Насустрач жыццю, насустрач будучыні»

Дзе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: да 30 сакавіка

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Насустрач жыццю, насустрач будучыні», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Алены Васілевіч.

Алена Васілевіч — з тых аўтараў, якіх рэкамендуюць чытаць у школе, чые творы перакладзеныя на многія мовы свету. Дыяпазон творчай дзейнасці пісьменніцы ўражвае і захапляе: празаік, крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык. Але найважнейшая сфера яе дзейнасці — мастацкая проза, з яе нехрэстаматыйным, яркім, дынамічным і прыцягальным светам.

На выставе будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея, а таксама асабістыя рэчы, рэдкія выданні, фатаграфіі, мастацкія працы з сямейнага архіва, прадстаўленыя сынам пісьменніцы, аўтарам фундаментальных даследаванняў па фальклоры і этнаграфіі Уладзімірам Аляксандравічам Васілевічам. Экспазіцыю аздобяць ілюстрацыі мастакоў з выданняў тэтралогіі «Пачакай, затрымайся...».

Галоўным мастацкім вобразам экспазіцыі стане сімвалічнае Дрэва жыцця Алены Васілевіч. Якое упрыгожаць і дапоўняць вобразы і сімвалы з твораў пісьменніцы: дабрыні, сумленнасці, адказнасці, сяброўства, чуласці, кахання, беражлівых адносін чалавека да прыроды, да гісторыі краіны.


Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.