Вы тут

​Паветраныя гімнасты, дрэсіраваныя сабачкі і нават мядзведзь


У Гродне у рамках акцыі «Нашы дзеці» з дабрачынным прадстаўленнем выступіў беларускі цырк шапіто «Сірыус». Гледачамі праграмы «Цырк Дзеда Мароза» сталі больш 500 дзяцей горада і раёна. 


Як расказала начальнік аддзела метадычнай работы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры Ульяна Пятровіч, на акцыю запрошаны дзеці, якія знаходзяцца у сацыяльна небяспечным становішчы, падлеткі, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа, дзеці з інваліднасцю, выхаванцы дамоў сямейнага тыпа. Для іх усіх арганізавана бясплатнае прадстаўленне. 

- Многія дзеці прымалі актыўны ўдзел у розных школьных мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах, валанцёрскіх акцыях. У якасці заахвочвання яны запрошаны на мерапрыемства, — удакладняе суразмоўца. — Сення на прадстаўленні прысутнічае звыш 500 чалавек, 130 дзяцей дамоў сямейнага, больш за 300 — са школ, шматдзетныя сем’і. Гэта вельмі маштабная акцыя з удзелам дзяцей Гродна і Гродзенскага раёна. 

Па словах работніка культуры, для дзяцей сацыяльна небяспечнай катэгорыі праводзіцца нямала дабрачынных мерапрыемстваў — канцэртаў, спектакляў. Напрыклад, напярэдадні Новага года, для іх адбудзецца прадстаўленне з падарункамі ў гарадской рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў цэнтры рамёстваў «Спадчына», 

Што датычыць цырка-шапіто, з ім у гродзенцаў наладжаны даўнія трывалыя сувязі. Але ўпершыню дабрачынная акцыя сабрала такую колькасць дзяцей. 

- Мы выдзяляем падчас прадстаўленняў бясплатныя білеты для дзяцей сацыяльных катэгорый, але на гэты раз вырашылі пачаць нашы гастролі поўнасцю дабрачыннай праграмай, — паведаміла галоўны адміністратар цырка Крысціна Драздова. 

Гродна — ужо чацвёрты горад у іх гастрольным туры і ў кожным прадугледжаны дабрачынныя месцы. Па словах прадстаўніка цырка, праграма адноўляецца, дабаўляюцца нейкія новыя нумары. Ёсць і асаблівасць. Многія нумары ідуць у жывым вакальным суправаджэнні.

- Мы будуем праграмы на нейкім сюжэце. Напрыклад, у сёняшняй праграме «Цырк Дзеда Мароза» казка суправаджаецца выступленнем акрабатаў, гімнастаў, жанглёраў, ілюзіяніста, клоўна, а таксама паўночных сабак і нават мядзведзя. 

Фабула такая: Дзед Мароз ішоў на свята да дзяцей, а злыдні яму заблыталі дарогу, каб да іх не трапіў, але цыркавыя артысты — людзі і зверы — дапамагаюць знайсці Дзеду Марозу шлях да дзяцей.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».