Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Прыйшоў час радавацца жыццю і ўмела выкарыстоўваць магчымасці. Спрыяльны тыдзень для змен, пачаць можна з іміджу, працягнуць — стылем зносін і працы. Не губляйце час дарма, рыхтуйцеся да свята, зараз вы можаце лёгка знайсці творчыя спосабы вырашэння праблем. У чацвер на рабоце магчымы невялікі канфлікт, але ён хутка вырашыцца. Выхадныя дні — выдатны час для зносін з раднёй, удасца абысціся без спрэчак.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. У пачатку тыдня магчымы пэўны збой у планах, а заадно — у пачуццях і настроі. Аднак панікаваць не варта — вельмі хутка перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці. Да канца тыдня маеце права разлічваць на прыліў энергіі і гарманізацыю ўнутранага свету. Ваша абвостраная праніклівасць будзе садзейнічаць дзелавым або прафесійным поспехам. У чацвер з'явіцца магчымасць атрымаць адразу некалькі крыніц даходу, праўда, не варта пераацэньваць сілы і хапацца за ўсё запар. Субота выдатна падыходзіць для пошуку падарункаў.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні зможаце выгадна прадставіць свае дзелавыя якасці, што спрыяльна адаб'ецца на прафесійных поспехах. Здольнасць марыць і ўвасабляць мары ў жыццё дапаможа справіцца з любымі перашкодамі і цяжкасцямі. Смелая задума можа стаць цалкам здзяйсняльнай, прычым ужо цяпер. Спатрэбіцца дакладнасць, метадычнасць і дысцыпліна, якія ў спалучэнні з арганізатарскімі здольнасцямі могуць тварыць цуды. Перад вамі адчыняцца ўсе дзверы, чакае каханне і радасць.


РАК. На гэтым тыдні не варта марнаваць часу дарма. Не спыняйцеся на дасягнутым, смела пераскоквайце праз чарговую кар'ерную планку. Пры гэтым не варта адмаўляцца ад запрашэння сяброў ці ад шумнай карпаратыўнай вечарынкі — вы добра павесяліцеся. У пятніцу даверцеся парадам спадарожніка жыцця. У суботу магчымасці для ажыццяўлення планаў як ніколі вялікія.


ЛЕЎ. Тыдзень насычаны ўражаннямі і поўны падзей. Паспрабуйце выкарыстоўваць сваю рашучасць для рэзкіх, але своечасовых і неабходных змен. На гэтым тыдні ўсё спорыцца ў руках. Зможаце справіцца амаль з усімі важнымі справамі, якія трэба завяршыць у гэтым годзе. Паспрабуйце дзейнічаць па загадзе пачуццяў — і ўсё атрымаецца. У выхадныя вельмі ўдала пройдуць спатканні.


ДЗЕВА. Паспрабуйце не быць залішне эгацэнтрычныя, азірніцеся: вакол вас таксама шмат тонкіх, чулых і ранімых людзей. Будзьце карэктныя ў зносінах з імі. Патрэбны мудрасць і разважливасць, рабіце іншым толькі тое, што хацелі б зрабіць для сябе. У другой палове тыдня трэба заняцца падрыхтоўкай да свята. Не забудзьцеся паставіць ёлку і купіць падарункі.


ШАЛІ. На гэтым тыдні праяўляйце больш актыўнасці і творчай ініцыятывы на рабоце. Забудзьцеся, што такое лянота і стомленасць, працуйце столькі, колькі зможаце. І ў вас атрымаецца рэалізаваць імкненні і задумы. У чацвер варта дапамагчы таму, хто пра гэта папросіць. У канцы тыдня не сядзіце дома, выбірайцеся да сяброў, павесяліцеся на карпаратыве. Асабліва вас будуць цешыць зносіны з дзецьмі, толькі не варта патураць абсалютна ўсім іх капрызам. Абмяжуйцеся парай дзясяткаў.


СКАРПІЁН. Ваша энергія і напор акажуць вялікі ўплыў на ўсіх, з кім трэба будзе мець зносіны. Жаданне вылучыцца з натоўпу можа прывесці да даўняй мэты. Прапановы аб працы, падобна, пасыпяцца, як з рога багацця. Зможаце атрымаць прыбытак, але не забывайце і пра адпачынак, пра свята, пра вакацыі, якія хутка пачнуцца. Займіцеся добраўпарадкаваннем дома, і ён стане больш утульным.


СТРАЛЕЦ. Прысвяціце першую палову тыдня вырашэнню набалелых праблем. Ваша здольнасць знаходзіць дакладныя шляхі можа вельмі спатрэбіцца. Падумайце пра адказны крок па кар'ернай лесвіцы, вызваліцеся ад лішніх эмоцый, яны могуць стаць перашкодай. Атмасфера на працы станоўча авўплывае на працаздольнасць. Паспрабуйце зразумець блізкіх і не супрацьпастаўляйце сябе іх прынцыпам. Нядзелю прысвяціце набыцці падарункаў.


КАЗЯРОГ. Тыдзень можа прынесці сур'ёзныя змены ў прафесійнай сферы. Задумайцеся пра духоўнае удасканаленне. Вашыя планы і мэты будуць праходзіць праверку на жыццяздольнасць. На працы могуць прад'явіць залішне цвёрдыя патрабаванні, што пагражае справакаваць канфліктную сітуацыю. Прыслухайцеся да мудрых парад людзей старэйшага пакалення. Хутка ўсё наладзіцца. Дзеці парадуюць поспехамі.


ВАДАЛІЎ. Самы час задумаць генеральную ўборку і ўпрыгожыць дом гірляндамі. На працы паспрабуйце аб'ектыўна ацаніць сябе, не прыніжайце самаацэнку. Выявіце стараннасць і дарабіце неабходныя справы. Вашы поспехі будуць заўважаны і ўзнагароджаны.


РЫБЫ. Неабходна прадумаць і рацыяналізаваць метады працы — паспрабуйце не марнаваць лішнія сілы на мітусню і пустыя зносіны. Вельмі важна не ствараць сабе перагрузак. У сям'і магчымы канфлікты, засмучэнні і расчараванні. Важна ўсвядоміць праблемы, а не рабіць выгляд, што іх няма. Калі вас папросяць пра дапамогу, не адмаўляйцеся, але і не прымайце цяжар чужых праблем на свае плечы. Нядзелю лепш правесці ў камфортнай для вас абстаноўцы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».