Вы тут

«Снежны гарадок Кітая» прыцягвае турыстаў


У горадзе Муданьцзян, што ў правінцыі Хэйлунцзян, адкрылася турыстычная зона «Снежны гарадок Кітая», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Прыход зімы ў гэтыя маляўнічыя мясціны суправаджаўся снегападамі, і зараз таўшчыня снежнага покрыва дасягае 40 сантыметраў. Гурбы на дахах гарадка нагадваюць бялюткія «грыбочкі», а карнізы будынкаў і вулачкі ўпрыгожаны больш чым трыма тысячамі чырвоных ліхтароў, якія ярка вылучаюцца на беласнежным покрыве і ствараюць непаўторную рамантычную атмасферу. 

Турысты з усіх куткоў Паднябеснай прыязджаюць у «Снежны гарадок», каб атрымаць асалоду ад прыгажосці яго пейзажаў і зрабіць фатаграфіі на памяць.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.