Вы тут

БРСМ афіцыйна закрыў трэці працоўны семестр


У 2022 годзе рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў працаўладкаваў 42159 чалавек у складзе 2861 студэнцкага атрада.


15 снежня ў комплексе «Чыжоўка-Арэна» адбылося афіцыйнае закрыццё трэцяга працоўнага семестра 2022, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

Перад пачаткам мерапрыемства ў фае комплексу была разгорнута інтэрактыўная пляцоўка беларускіх будаўнічых атрадаў, на якой удзельнікі прадставілі свае працоўныя праекты гэтага лета. Жадаючыя маглі разгадаць галаваломкі, згуляць у шашкі на вялікай дошцы, прыняць удзел у майстар-класах.

На ўрачыстую цырымонію закрыцця працоўнага семестра былі запрошаны больш за шэсць тысяч чалавек, у тым ліку і ветэраны студатрадаўскага руху.

Пасля выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і гімна беларускіх студатрадаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Віктар Лісковіч зачытаў прывітанне старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай удзельнікам студатрадаўскага руху.

Затым адбылося ўручэнне ўзнагарод лепшым у розных намінацыях.

БРСМ рэалізаваў шэраг рэспубліканскіх маладзёжных працоўных праектаў, сярод якіх Усебеларуская маладзёжная будоўля «Хатынь» на аб’ектах капітальнага рамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу, Усебеларуская маладзёжная будоўля ў Астраўцы («горад маладосці»), вытворчыя працоўныя праекты «Атлант-2022» у ЗАТ «Атлант», «Трактарабудаўнік-2022» у ААТ «МТЗ», «Аўтазаводзец-2022» у ААТ «МАЗ», педагагічны праект «Важаты» на базе Нацыянальнага дзіцячага цэнтра «Зубраня», а таксама будаўнічы «Пуцейцы» і сэрвісны «Дарога магчымасцяў» — працоўныя праекты на аб’ектах Беларускай чыгункі.

Артысты падарылі песенныя і танцавальныя нумары ўдзельнікам мерапрыемства.

Пераходны сцяг лепшаму студэнцкаму будаўнічаму атраду па выніках 2022 года ўручылі атраду «Эўрыка» імя Героя Савецкага Саюза Віктара Іванавіча Еранько Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У гэтым годзе атрад прыняў удзел у работах у Амурскай вобласці — на Усерасійскай студэнцкай будоўлі на аб’ектах касмадрома «Усходні».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».