Вы тут

На «Беларусь 3» — «Сон у зімовую ноч», «Класікі і шахматы», «Прэлюдыя і фуга»


Як вядома, 17 снежня 1924 года была заснавана кінастудыя «Белдзяржкіно». З гэтага моманту пачалася работа над першымі айчыннымі дакументальнымі, а пасля і ігравымі стужкамі. Менавіта ў гэты дзень краіна адзначае Дзень беларускага кіно. З нагоды прафесійнага свята кінематаграфістаў тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў тэматычны эфір.


Фота: pixabay.com

Дзень беларускага кіно на тэлеканале адзначыцца адразу некалькімі прэм'ерамі. У 14:20 упершыню на тэлебачанні пакажуць тры анімацыйныя стужкі, створаныя Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» у 2022 годзе, — «Сон у зімовую ноч» (рэжысёр Алена Пяткевіч), «Класікі і шахматы» (рэжысёр Наталля Касцючэнка), «Прэлюдыя і фуга» (рэжысёр Ігар Волчак). У 19:35 адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма «У кадры і за кадрам. Кінааператар Анатоль Забалоцкі», над якім працаваў прадзюсар і рэжысёр Сяргей Кацьер у суаўтарстве з рэжысёрам Юрыем Цімафеевым.

— Наш фільм пра легенду савецкага кінематографа. Анатоль Дзмітрыевіч — таленавіты кінааператар, выдатны фотамастак, цікавы пісьменнік і чалавек са складаным лёсам, са складанымі адносінамі з мастацтвам. Ён працаваў над стужкамі, якія сталі класікай: «Каліна чырвоная», «Печкі-лавачкі», «Альпійская балада», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і шэрагам іншых, — адзначае Сяргей Кацьер. — Анатоль Дзмітрыевіч валодае моцным характарам. І не кожнаму ён пойдзе насустрач, адкрые сэрца, душу. Ведаеце, як у нас кажуць: аператар — не аратар. Яны ўвогуле не любяць размаўляць, аператары збольшага маўклівыя. Але нам удалося паразумецца. Таму фільм атрымаўся глыбокі.

У гэты ж дзень у эфіры «Беларусь 3» — дакументальныя тэлефільмы Сяргея Кацьера «Майстар. Рэжысёр Віктар Тураў» і «Санеты памяці. Кінааператар Таццяна Логінава». Таксама 17 снежня на сацыякультурным тэлеканале будзе магчымасць убачыць найлепшыя ўзоры беларускага ігравога кіно розных жанраў: «Прыгоды Бураціна», «Белыя росы», «Вянок санетаў», «Альпійская балада» і «Сведкі».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?