Вы тут

БРСМ правядзе афіцыйнае закрыццё трэцяга працоўнага семестра


Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ правядзе заўтра афіцыйнае закрыццё трэцяга працоўнага семестра з цырымоніяй ушаноўвання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр» на найлепшы студэнцкі атрад і найлепшую арганізацыю, якая прымае студэнцкі атрад.


Фота: БелТА.

Урачыстае мерапрыемства адбудзецца ў сталічным шматфункцыянальным спартыўна-забаўляльным комплексе «Чыжоўка-Арэна» з удзелам больш за шэсць тысяч чалавек — байцоў, камандзіраў, камісараў студэнцкіх атрадаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, ветэранаў студатрадаўскага руху і яго патэнцыяльных удзельнікаў, кіраўнікоў арганізацый, якія прымаюць беларускія студэнцкія атрады, прадстаўнікоў органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Як абяцаюць арганізатары, гэта будзе адна з самых маштабных цырымоній у гісторыі суверэннай і незалежнай Беларусі.

Сёлета Рэспубліканскаму штабу студэнцкіх атрадаў БРСМ удалося працаўладкаваць 42 159 чалавек у складзе 2861 атрада. На Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Хатыні папрацавала больш за 1,6 тысячы чалавек — не толькі байцы будаўнічых атрадаў, але і добраахвотнікі.

На цырымоніі назавуць імёны пераможцаў конкурсу «Працоўны семестр» у розных намінацыях, адзначаць граматамі і каштоўнымі падарункамі лепшыя студэнцкія атрады, лепшых камандзіраў і камісараў. А лепшы студэнцкі атрад, які працаваў на маладзёжнай будоўлі, і лепшую прымаючую арганізацыю ўганаруюць пераходнымі сцягамі.

На базе «Чыжоўка-Арэны» плануецца арганізаваць вялікую інтэрактыўную пляцоўку Беларускіх студэнцкіх атрадаў і прэзентаваць сучасны студатрадаўскі рух. Прагучыць аповед пра рэспубліканскія працоўныя праекты;«Трактарабудаўнік», «Аўтазаводзец», «Атлант», усіх запросяць на энергамарафон ад Усебеларускай маладзёжнай будоўлі «Горад маладосці». Вялізны блок у экспазіцыі зоймуць прэзентацыі студатрадаў: («Нашы будоўлі — гэта радкі біяграфіі нашай краіны»), сельскагаспадарчы («Праца на зямлі»), педагагічны («Выхоўваем будучыню»), экалагічны («Чыстае асяроддзе»), вытворчы («Выбар новага пакалення»), медыцынскі («Хто, калі не мы»), сэрвісны атрад («Клопат пра людзей— наша работа).

Закрыццё працоўнага семестра — 2022 уключае ў сябе цэлы комплекс грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў. Акрамя цэнтральнай падзеі, традыцыйна для байцоў студатрадаў падрыхтавана вялікая экскурсійная праграма. У Год гістарычнай памяці яны прымуць удзел у акцыі «Беларусь памятае» і праекце «Лічбавая зорка». У прыватнасці, хлопцы і дзяўчаты наведаюць і алічбуюць памятныя мясціны па маршруце руху дэлегацый у Мінск: мемарыяльны комплекс ахвярам фашысцкага тэрору ў Баранавічах, брацкую магілу 145 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Лепельскім раёне, абеліск воінам-вызваліцелям на плошчы Вызвалення ў Жлобіне, мемарыяльны комплекс у вёсцы Зінякі Шчучынскага раёна, помнік воінам-вызваліцелям у вёсцы Краснае Маладзечанскага раёна, помнік-гармату ў вёсцы Асліўка Бялыніцкага раёна. Пасля прыезду ў сталіцу байцы студэнцкіх атрадаў пабываюць на экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і прымуць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да абеліска на плошчы Перамогі.

Завершыцца святочны дзень стартам Усебеларускага злёту студэнцкіх атрадаў «Час руху» і «Байцоўка-паці» для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.