Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Тыдзень можа прынесці расчараванні і крыўды. Але не варта апускацца ў негатыў. Шукайце светлыя бакі, размаўляйце з сябрамі, праводзьце больш часу з дзецьмі. Пажадана не дэманстраваць калегам нецярпімасць і залішнюю патрабавальнасць. Да канца тыдня ўпэўненасць у сваіх сілах узрасце, і вы зможаце выканаць складаную і адказную работу. Да вашых парад будуць прыслухоўвацца.



ЦЯЛЕЦ. Не варта глыбока апускацца нават ва ўласныя праблемы, не кажучы ўжо пра чужыя — імі і зусім не варта займацца. Нічога асабліва засмучальнага тыдзень не прынясе, а дробныя непрыемнасці лепш забыцца адразу. Хоць падзеі на працы не выклічуць асаблівага энтузіязму, казаць пра гэта ўслых не варта. У выхадныя добра было б адключыцца ад спраў і адпачыць. Не трэба даймаць сябе і сваіх блізкіх празмернай эканоміяй.


БЛІЗНЯТЫ. Пачатак тыдня абяцае быць даволі клапотным, аднак, да выхадных мітусня ўтрасецца, і вы аддадзіцеся паўнавартаснаму адпачынку ў добрай кампаніі. У сярэдзіне тыдня магчымы творчыя дасягненні, прыбытак і пахвала ад начальства. У асабістым жыцці чакаюць прыемныя змены. Ваш абраннік гатовы дзеля вас на ўсё. Вы разам ушчыльную падышлі да рэалізацыі мэты, да якой імкнуліся не адзін год.


РАК. Спрыяльны тыдзень для кар'ернага росту. Вас абавязкова заўважаць, пахваляць, павысяць. Але і вы не павінны хавацца ў цені — блісніце сваімі прафесійнымі талентамі. У выхадныя арганізуйце шумную вечарынку для блізкіх сяброў і добра павесяліцеся.


ЛЕЎ. Вам ёсць чым ганарыцца, аднак не варта цешыць сябе і задзіраць нос. Удача патрабуе актыўнасці і намаганняў. І вам зноў і зноў давядзецца збіраць волю ў кулак, каб дасягнуць чарговай з намечаных вышынь. Добра было б не толькі патрабаваць увагі ад людзей, неабыякавых да вас, але і штосьці рабіць для іх у адказ. Тыдзень будзе поўны падзей, якія выклікаюць моцную эмацыянальную рэакцыю. Аднак не давайце выйсця гневу і раздражненню. Выхадныя добра правесці з сям'ёй і роднымі.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні ад вас могуць запатрабаваць справаздачы. Будзе цяжка схаваць эмоцыі і дзеянні. У аўторак станеце незаменным. У чацвер ёсць рызыка стаць ахвярай падману ці маніпуляцыі. У нядзелю не пазбягайце гасцей у доме, бо ад іх наведвання застанецца не толькі нямыты посуд, але і каштоўная інфармацыя.


ШАЛІ. У пачатку тыдня сябар можа даць каштоўную параду або аказаць важную паслугу. Калегі будуць падтрымліваць вашы прапановы, а начальства можа ўзнагародзіць прэміяй. Чацвер — вельмі добры дзень для новых знаёмстваў, у тым ліку рамантычных. У выхадныя вам спатрэбіцца паўнавартасны адпачынак у прыемнай кампаніі.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні ваша становішча і стан значна палепшацца, чакае павышэнне па службе і дадатковы прыбытак. Зможаце пераадолець многія перашкоды і выйсці на новы ўзровень. Не бойцеся штосьці мяняць, адправіцца ў падарожжа, зрабіць ці прыняць прапанову рукі і сэрца. Усе перамены — да лепшага.


СТРАЛЕЦ. Цяпер можаце ўздыхнуць спакойна, вы практычна вырашылі ўсе назапашаныя праблемы і можаце расслабіцца. Прысвяціце больш часу адпачынку, складзіце планы на надыходзячыя святы. Час купляць падарункі. І памятайце, што актыўны адпачынак — выдатны сродак, які дазваляе пераключыцца і атрымаць яркія ўражанні.


КАЗЯРОГ. Тыдзень будзе цікавы і насычаны падзеямі. Праўда, чакаецца шмат клопатаў, званкоў, просьбаў з усіх бакоў. Вам будзе ўласцівая асаблівая прамалінейнасць. Абвострыцца пачуццё гумару. Аднак паспрабуйце не высмейваць калег і сяброў. У выхадныя варта адправіцца па падарункі да Новага года.


ВАДАЛІЎ. Вы здольныя завяршыць амаль усе справы, але гэта адыме шмат сіл. Таму рацыянальна размяркуеце час на працу і адпачынак. Пастарайцеся праяўляць ініцыятыву, але не дазваляйце звальваць на сябе ўсе задачы — нагрузку трэба размяркоўваць. У асабістым жыцці не варта капрызіць і патрабаваць занадта шмат ад партнёра.


РЫБЫ. Добры час для падвядзення пэўных вынікаў. Падзеі будуць развівацца імкліва, ваша жыццё можа крута змяніцца. Зрэшты, гэта лепш, чым стаячая балотная вада адносін, якія зжылі сябе. Надайце належную ўвагу каханым. Калі пасля гэтага ў вас застанецца яшчэ крыху часу — то і сваякам, ім будзе прыемна.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.