Вы тут

Праходзіць анлайн-конкурс чытальнікаў «Пад зоркай Венеры»


У рамках рэалізацыі праекта «Пісьменнікі — ураджэнцы роднага краю» Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна аб’яўляе анлайн-конкурс чытальнікаў «Пад зоркай Венеры», прысвечаны папулярызацыі творчасці класіка беларускай літаратуры. 


Партнёрамі праекта выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Выдавецкі дом «Звязда» (газета «Літаратура і мастацтва»), Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, Радыёканал «Культура» і прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Літаратурны конкурс праходзіць да 20 снежня, прыняць удзел у ім могуць дзеці і падлеткі да 18 гадоў з усіх куткоў Беларусі. Для гэтага  неабходна запісаць на відэа чытанне любога верша Максіма Багдановіча на беларускай ці рускай мовах, загрузіць ролік на воблачнае сховішча і адправіць спасылку на электронную пошту concurs.bogdanovich@gmail.com з адкрытым доступам на запампоўку.

Работы ўдзельнікаў разгледзіць журы на чале са старшынёй — дырэктарам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Верай Паляковай-Макей. У склад экспертнага савета ўваходзяць літаратуразнаўцы, пісьменнікі і артысты, якія будуць улічваць выразнасць чытання і артыстычнасць выканання.

Пераможцы конкурсу будуць абвешчаны на сайтах і ў сацыяльных сетках арганізатара і партнёраў. 

Больш падрабязна даведацца пра анлайн-конкурс можна на сайце Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна http://pushlib.org.by/, у сацыяльных сетках бібліятэкі, а таксама па тэлефонах: (8 017) 394-16-84; 373-70-43. 

Таццяна ЛАЎРЫК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.