Вы тут

Еўра больш не ў кошыку замежных валют


Нацыянальны банк выключае яе з кошыка з 12 снежня, паведамілі ў прэс-службе рэгулятара.


Фота: pixabay.com

У Нацбанку растлумачылі, што сёлета назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя павелічэння аб’ёмаў знешняга гандлю з Расіяй і іншымі краінамі ЕАЭС, а таксама Кітаем. Адначасова адбываецца пашырэнне выкарыстання нацыянальных валют гандлёвых партнёраў пры ажыццяўленні знешнеэканамічных плацяжоў. Пры гэтым на фоне скарачэння тавараабароту з краінамі Еўрапейскага Саюза разлікі ў еўра зменшыліся.

У гэтых умовах змянілася структура гандлёвых аперацый у ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Адбылося павелічэнне аб’ёму здзелак з расійскім рублём і іх долі ў агульным аб’ёме біржавых таргоў пры адначасовым зніжэнні аб’ёму і ўдзельнай вагі аперацый з еўра. У сувязі з гэтым праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне аб выключэнні з 12 снежня 2022 года еўра з пераліку валют, якія ўваходзяць у склад кошыка замежных валют, і ўсталяванні вагаў валют пры разліку кошту кошыка на наступных узроўнях: для расійскага рубля — 60 %, долара ЗША — 30 %, кітайскага юаня — 10 %.

Пры гэтым, правядзенне таргоў еўра на Беларускай валютна-фондавай біржы працягнецца, а афіцыйны курс беларускага рубля да еўра будзе ўстанаўліваецца на падставе інфармацыі аб крос-курса еўра да долара ЗША на міжнародных фінансавых рынках.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?