Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Рулет з морквы з сырам і зелянінай

Спатрэбіцца: морква — 500 г, яйка — 4 шт., сыр тварожны сметанковы — 175 г, алей — 50 г, часнок — 1 зубчык, кроп — 4 галінкі, пятрушка — 4 галінкі, соль — на смак, перац — на смак.

Моркву надзерці на буйной тарцы. Разагрэць у патэльні алей і пасераваць моркву 5-7 хвілін. Выкласці моркву ў міску і астудзіць. Яйкі падзяліць на бялкі і жаўткі. Жаўткі крыху ўзбіць і дадаць да морквы. Пасаліць, паперчыць. Усё перамяшаць.

Бялкі ўзбіць да ўстойлівых пікаў, дадаць да морквы і асцярожна змяшаць знізу ўверх. Духоўку разагрэць да 180 °С. Бляху заслаць пякарскай паперай і выкласці маркоўную масу. Разраўняць лапаткай, надаць форму прамавугольніка. Паставіць бляху ў духоўку і выпякаць на працягу 15-20 хвілін.

Пакуль выпякаецца маркоўны корж, прыгатуем крэм. Тварожны сыр выкласці ў міску, дадаць дробна пасечаную зеляніва і здроблены зубчык часнаку. Усё добра перамяшаць.

Выняць гатовы маркоўны корж, перавярнуць яго на новы ліст для выпечкі, накрыць мокрым ручніком і пакінуць, пакуль не астыне. Затым асцярожна зняць паперу і намазаць корж прыгатаванай сырнай начынкай. З дапамогай паперы акуратна згарнуць у рулет. Абгарнуць яго фольгай і астудзіць у халадзільніку на працягу гадзіны.

Астуджаны рулет нарэзаць і падаваць да стала. Прыемнага апетыту!


Пірожныя «Шышкі»

Спатрэбіцца: пясочнае печыва — 200 г, згушчанае малако — 1 бляшанка, масла — 30 г, какава — 2 ст. л., сухі сняданак «Шакаладныя ракушкі» — 150 г, какосавая стружка — для падачы, цукровая пудра — для падачы.

Печыва ламаем. Можна зрабіць гэта ўручную, а можна скарыстацца спецыяльным здрабняльнікам. Дадаём да печыва какава-парашок, добра змешваем.

У сухую масу дадаём растопленае масла і адразу ж згушчанае малако, вымешваем да аднастайнасці.

Рукамі лепім фігуркі конусападобнай формы.

З дапамогай шматкоў ператвараем пірожныя «Бульба» ў «шышкі».

Пры падачы пасыпаем талерку какосавай стружкай, а пірожныя — цукровай пудрай.

Вельмі цікава і захапляльна будзе рабіць такі дэсерт з маленькімі дзеткамі!


Імбірнае пячэнне

Спатрэбіцца для цеста: 450 г мукі, 180 г масла, 100 г цукру, 1 яйка, 100 г вадкага мёду, 1 ч. л. соды, 0,5 ч. л. солі, 1 ст. л. молатага імбіру, 1 ст. л. молатай карыцы, 0,5 ч. л. молатай гваздзікі, 0,5 ч. л. молатага мускатнага арэха; для глазуры: 200 г цукровай пудры, 2—3 ст. л. малака, 1 пакуначак ваніліну.

У вялікай місцы змяшайце муку, соду, соль і вострыя прыправы. У іншым посудзе ўзбіце міксерам масла з цукрам. Дадайце яйка, мёд. Працягваючы ўзбіваць, парцыённа ўсыпце мучную сумесь, замясіце цеста. Зрабіце з яго шар, абгарніце плёнкай і астудзіце на працягу 2 гадзін (ці пакіньце ў халадзільніку на ноч). Потым тонка раскачайце, з дапамогай спецыяльных формаў выцісніце пячэнне, выкладзіце яго на засланую пергаментам бляху і запякайце ў разагрэтай да 175 °С духоўцы на працягу 8-10 хвілін. Гатовае пячэнне ўпрыгожце глазурай, проста змяшаўшы міксерам усе інгрэдыенты.


Дэкор са старых лыж і не толькі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».