Вы тут

Першы ў Беларусі цэнтр навучання экстраннай дапамозе адкрылі ў Гомелі


Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа стала першай у краіне, дзе ў асобна выдзеленым памяшканні кваліфікаваныя трэнеры і інструктары могуць праводзіць практычнае навучанне правілам аказання першай дапамогі. Раней падобныя заняткі супрацоўнікам даводзілася праводзіць у арэндаваных памяшканях ці выязных акцыях. Цяпер прайсці практыка арыентаваныя курсы могуць усе ахвотныя не толькі жыхары абласнога цэнтра, але і раёнаў рэгіёна. Пасля навучання і здачы экзамену слухач атрымлівае сертыфікат міжнароднага ўзору.


— У цэнтры на інтэрактыўных лакацыях праходзіць навучанне па двух прыярытэтных напрамках — гэта навыкі аказання першай дапамогі пацярпелым і догляд на даму за маламабільнымі людзьмі, інвалідамі. Прайсці адначасова навучанне ў цэнтры змогуць да 20 слухачоў. Амаль 80% навучальнага працэсу адводзіцца на замацаванне практычных навыкаў. Падчас заняткаў выкарыстоўваюцца самыя сучасныя сімуляцыйныя манекены, — адзначыла спецыяліст па навучанню Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Аліна Ушкевіч.

Бясплатна скарыстацца магчымасцю прайсці навучанне змогуць члены пярвічак абласной арганізацыі, валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжу. На платнай аснове цэнтр прыме на навучанне ўсіх ахвотных грамадзян як у прыватным парадку, так і па накіраванні працоўных калектываў прадпрыемстваў і агранізацыі.

У адкрыцці ўнікальнага для рэгіёнаў краіны цэнтра навучання першай дапамозе ў Гомелі прынялі ўдзел намеснік генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа Раманія Зорына і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, член Савета Рэспублікі Ала Смаляк

Такі кірунак дзейнасці як навучанне першай дапамозе на сёння адно з самых галоўных для Беларускага Чырвонага Крыжа. Бо як раз уменне правільна зрэагаваць у крытычных сітуацыях да прыезду медыкаў — гэта тое, што дапаможа выратаваць жыццё чалавека, падкрэсліла падчас цырымоніі адкрыцця навучальнага цэнтра Раманія Зорына.

— Такія цэнтры невялікія — «першая ластаўка» ў Гомелі, але я пераканана, што гэта вельмі перспектыўны кірунак, і цэнтр заўжды будуць наведваць людзі, якія навучацца, а пасля не толькі выйдуць адсюль з сертыфікатам, але і цвёрдай упэўненасцю, што атрыманыя імі веды змогуць выратаваць жыццё чалавека, — падзялілася намеснік генеральнага сакратара.

Раманія Зорына выказала ўпэўненасць, што эстафету адкрыцця падобнага сацыяльна значнага аб’екта ў след за Гомелем падхопяць усе рэгіёны краіны.

На важнасці з’яўлення ў Гомелі цэнтра навучання хуткай дапамозе акцэнтавала ўвагу старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, член Савета Рэспублікі Ала Смаляк.

— Дзякуючы адкрыццю цэнтра ў Гомелі мы разумеем, што тэрыторыя добрых спраў яшчэ больш пашыраецца, — зазначыла сенатар. — Калі раней у нас быў толькі пакой, дзе мы навучалі аказанню першай дапамогі нашых супрацоўнікаў, членаў пярвічных арганізацый, то цяпер адкрыты паўнавартасны рэсурсны падрыхтоўчы цэнтр. Ён будзе стала працаваць і нашы штатныя супрацоўнікі, што спецыялізуюцца толькі на дадзеным кірунку дзейнасці, змогуць займацца ўжо і планаваннем заняткаў для слухачоў курса навучання. 

Як патлумачыла Ала Смаляк, сёння на Гомельшчыне ў абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа для навучання першай дапамозе і догляду на даму задзейнічаны тры трэнеры і дзесяць інструктараў.

— Мы плануе ўдасканальваць і далей гэта работу, заахвочваць валанцёраў, якія таксама захочуць займацца навучаннем першай дапамозе — гэта могуць быць і медыцынскія работнікі, выратавальнікі, якія змогуць у тым ліку займацца перападрыхтоўкай і аднаўляць раней атрыманыя веды і навыкі на практыцы, — падзялілася член Савета Рэспублікі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».