Вы тут

Работнікі МНС і АСВОДа выратавалі рыбака ў Мінскім раёне


Работнікі МНС і АСВОДа выратавалі рыбака ў Мінскім раёне, паведамляе МНС.


Мужчына праваліўся пад лёд на вадасховішчы «Крыніца» побач з аграгарадком Ждановічы Мінскага раёна. Паведамленне аб гэтым паступіла ратавальнікам 3 снежня ў 10.06. На месца аператыўна накіраваліся работнікі ведамства.

На адлегласці 400 м ад берага ў палонцы ратавальнікі ўбачылі мужчыну, які тоне. Ён трымаўся за край лёду, выратавальнай камізэлькі на пацярпелым не было. З іншага боку берага да яго высунуліся таксама работнікі АСВОД. «Пры дапамозе выратавальнай дошкі і вяроўкі мы падабраліся да рыбака і пагрузілі яго на дошку. Выцягнуўшы выратаванага на бераг, даставілі яго да выратавальнай станцыі, дзе з мужчыны знялі мокрую вопратку і ахінулі ў коўдру», — растлумачыў выратавальнік Уладзімір Іваноў.

Мужчыну перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Медыкі агледзелі выратаванага, з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» яго шпіталізавалі.

«Выходзіць на неакрэплы лёд небяспечна для жыцця. Адносна бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй не менш 7-10 см. Ён зялёнага або блакітна-зялёнага колеру. Брудны, бура-шэры лёд нетрывалы. Лёд лічыцца нетрывалым каля вусця рэк і прытокаў, паблізу ключоў і сцёкавых вод, а таксама дрэў, кустоў і чароту», — растлумачылі ў МНС. Таксама ратавальнікі заклікалі бацькоў пагаварыць з дзецьмі аб небяспецы гульняў на лёдзе і ні ў якім разе не адпускаць іх адных на вадаёмы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.